Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

транзі́т

(лац. transitus = пераход, праходжанне)

1) правоз пасажыраў і грузаў з аднаго пункта ў іншы праз прамежкавыя пункты;

2) перавозка грузаў без перагрузкі іх на прамежкавых станцыях.

транквіліза́тары

(ад англ. tranquilliser = супакойваць)

лекавыя сродкі, якія аказваюць супакойлівае дзеянне на цэнтральную нервовую сістэму і аслабляюць некаторыя сімптомы псіхозаў (трызненне, галюцынацыі, страх, трывогу і інш.).

транс

(фр. transe)

павышанае нервовае ўзбуджэнне са стратай самакантролю, а таксама зацямненне свядомасці пры гіпнозе.

транса́кцыя

(лац. transactio = здзелка)

1) дагавор (палітычны, юрыдычны), які суправаджаецца ўзаемнымі ўступкамі;

2) банкаўская аперацыя, перавод грашовых сродкаў (у тым ліку за мяжу) для якіх-н. мэт.

транскры́пцыя

(лац. transcriptio = перапісванне)

1) дакладная перадача на пісьме ўсіх асаблівасцей жывой гаворкі літарамі алфавіта і некаторымі спецыяльнымі знакамі;

2) муз. пералажэнне музычнага твора, напісанага для аднаго музычнага інструмента або голасу, для выканання другім інструментам або голасам.

транслітара́цыя

(ад лац. trans = цераз + littera = літара)

перадача тэксту, напісанага адным алфавітам, літарамі іншага алфавіта.

трансля́цыя

(лац. translatio = перадача)

перадача інфармацыі па радыё і тэлебачанні на адлегласць.

транспара́нт

(фр. transparent = літар. празрысты)

1) ліст з чорнымі лініямі, які падкладваецца пад нелінееную паперу, каб пры пісьме былі роўныя радкі;

2) тканіна з малюнкам або тэкстам, нацягнутая на раму.

тра́нспарт

(ад лац. transportare = перамяшчаць)

1) галіна народнай гаспадаркі, звязаная з перавозкай людзей і грузаў, а таксама сродкі для такой перавозкі (напр. чыгуначны т., аўтамабільны т.);

2) партыя грузаў, што прыбылі разам (напр. т. хлеба);

3) сукупнасць сродкаў перавозкі спецыяльнага прызначэння (напр. санітарны т.);

4) ваеннае судна для перавозкі грузаў, людзей (напр. мінны т., дэсантны т.).

транспланта́цыя

(п.-лац. transplantatio, ад лац. transplantare = перасаджваць)

перасадка з наступным прыжыўленнем тканак і органаў у межах аднаго арганізма таго ж віду, другога віду ці нават роду.