Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лімузі́н

(фр. limousine)

вялікі прадстаўнічы легкавы аўтамабіль з закрытым кузавам, забяспечаным шкляной перагародкай.

лінаты́п

(англ. linotype, ад лац. linea = лінія + гр. typos = адбітак)

друкарская наборная машына, якая адлівае набор цэлымі радкамі.

лінгафо́н

(англ. linguaphone, ад лац. lingua = мова + гр. phone = гук)

апарат з наборам пласцінак для самастойнай работы па вывучэнню замежнай мовы.

лі́нкас

[ад лац. lin(gua) cos(mica) = касмічная мова]

штучная мова для магчымай сувязі з іншапланетнымі цывілізацыямі.

ліры́́зм

(гр. lyrismos = ігра на ліры)

1) эмацыянальнасць, паэтычная ўсхваляванасць, сардэчнасць у творах мастацтва;

2) лірычны настрой.

лі́рыка

(фр. lyrique < лац. lyrica, ад гр. lyrikos = пачуццёвы)

1) адзін з трох асноўных родаў мастацкай літаратуры (побач з драмай і эпасам); паэзія, якая адлюстроўвае жыццё праз вобраз-перажыванне, а таксама сукупнасць твораў гэтага віду паэзіі (напр. беларуская л., л. Багдановіча);

2) перан. чуллівасць, перажыванні (напр. упасці ў лірыку).

лі́стынг

(англ. listing, ад list = спіс)

1) папяровая раздрукоўка інфармацыйных дадзеных, атрыманых на ЭВМ;

2) рэгламентаваная фондавай біржай працэдура адбору і допуску каштоўных папер у продаж.

літара́льны

(польск. literalny, ад лац. litteralis)

1) дакладны, даслоўны (напр. л. пераклад);

2) прамы, не пераносны (напр. л. сэнс).

літасфе́ра

(ад гр. lithos = камень + sphaira = шар)

верхняя цвёрдая абалонка зямнога шара, якая ўключае зямную кару і верхні слой мантыі.

літургі́я

(гр. leiturgia)

галоўнае хрысціянскае богаслужэнне (у праваслаўных — абедня, у католікаў — меса 1).