Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

белетры́стыка

(ад фр. belles lettres = прыгожая славеснасць)

1) мастацкая проза;

2) апавядальная літаратура займальнага характару.

бельведэ́р

(іт. belvedere = літар. прыгожы від)

невялікая вежа над будынкам або асобная альтанка на ўзвышаным месцы, адкуль адкрываецца від на ваколіцу.

бельэта́ж

(фр. bel-étage, ад bel = прыгожы + étage = паверх)

1) другі паверх у дамах-асабняках;

2) ярус у тэатры непасрэдна над партэрам або амфітэатрам.

бенефі́с

(фр. bénéfice = прыбытак, карысць)

спектакль у гонар або на карысць аднаго з яго ўдзельнікаў.

бенуа́р

(фр. baignoire)

ніжні рад ложаў у тэатры, які размешчаны на ўзроўні партэра.

берму́ды

(англ. bermudes, ад Bermudes = Бермудскія астравы)

штаны да калена, свабодныя, з загладжанай складкай, звычайна з адваротамі.

берэ́йтар

(ням. Bereiter)

1) спецыяліст, які аб’язджае коней, вучыць верхавой яздзе;

2) памочнік дрэсіроўшчыка коней у цырку.

бе́са

(фр. baisse)

экан. паніжэнне курсу біржавых папер.

бестсе́лер

(англ. bestseller, ад best = лепшы, большы + sell = прадавацца)

ходкая, выдадзеная вялікім тыражом кніга на сенсацыйную тэму.

бі́блія

(лац. biblia, ад гр. biblion = кніга)

гістарычны помнік пісьменнасці, зборнік твораў іудзейскай і хрысціянскай (Стары і Новы Запаветы) рэлігій, дзе выкладзены асновы веравучэння.