Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трафарэ́т

(іт. traforetto)

1) пласцінка з металу, кардону, фанеры, пластмасы, у якой прарэзаны літары або малюнкі, што дазваляе лёгка наносіць іх на плакаты, сцены і г. д.;

2) перан. узор, якога слепа прытрымліваюцца (напр. дзейнічаць па трафарэту).

трахе́я

(гр. tracheia)

дыхальнае горла ў чалавека і пазваночных жывёл, размешчанае паміж гартанню і бронхамі.

трубаду́р

(фр. troubadour)

1) сярэдневяковы паэт-спявак у паўднёвай Францыі, які апяваў радасці жыцця і каханне;

2) перан. той, хто што-н. услаўляе, прапагандуе.

труі́зм

(англ. truism)

агульнавядомая, збітая ісціна (напр. гаварыць труізмы).

трук

(фр. truc)

1) лоўкі прыём (напр. акрабатычны т.);

2) перан. лоўкі ўчынак (напр. дыпламатычны т.).

тру́па

(ням. Truppe, ад фр. troupe = натоўп)

калектыў артыстаў тэатра, цырка.

трыбу́н

(лац. tribunus)

бліскучы прамоўца, публіцыст, грамадскі дзеяч.

трыбуна́л

(лац. tribunal = судзілішча)

надзвычайны судовы орган (напр. ваенны т., міжнародны т.).

тры́б’ют

(англ. tribute)

прысвячэнне музычнага твора аднаго выканаўцы другому, уласная версія чужой песні.

трывія́льны

(фр. trivial, ад лац. trivialis = звычайны, просты)

пошлы, збіты, пазбаўлены свежасці і арыгінальнасці (напр. т-ая думка, т. жарт).