Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

філантро́пія

(гр. philanthropia, ад phileo = люблю + anthropos = чалавек)

дапамога бедным, дабрачыннасць.

філармо́нія

(фр. philharmonie, ад гр. phileo = люблю + harmonia = гармонія)

установа, якая займаецца арганізацыяй канцэртаў і прапагандай музычнай культуры, а таксама будынак, дзе яна размяшчаецца.

філасо́фія

(гр. philosophia, ад phileo = люблю + sophia = мудрасць)

1) навука аб найбольш агульных законах развіцця прыроды, грамадства і мыслення;

2) метадалагічныя прынцыпы якой-н. навукі (напр. ф. права, ф. мовазнаўства);

3) перан. абстрактныя разважанні (напр. разводзіць філасофію).

філатэлі́я

(фр. philatélie, ад гр. phileo = люблю + ateleia = вызваленне ад аплаты)

калекцыяніраванне і вывучэнне паштовых і гербавых марак, канвертаў і паштовак з маркамі і штэмпелямі.

філафані́я

(ад гр. phileo = люблю + phone = гук)

калекцыяніраванне гукавых, у асноўным музычных запісаў.

філі́стэр

(ням. Philister)

чалавек з абывацельскім, мяшчанскім кругаглядам і ханжаскімі паводзінамі.

філія́л

(ням. Filial, ад лац. filialis = сыноўні)

самастойнае аддзяленне буйной установы ці арганізацыі (напр. ф. музея, ф. трэста).

фільмата́йп

(ад англ. film = плёнка + type = адбітак)

фотанаборная машына з ручной устаноўкай шрыфтавога шаблону і фотаматэрыялу.

фільмпа́к

(англ. filmpack, ад film = плёнка + pack = пакет)

святлонепранікальная каробка з негатыўнай фотаплёнкай.

фімія́м

(гр. thymiama)

1) духмянае рэчыва для курэння ў час рэлігійных абрадаў, а таксама пахучы дым, які ўзнікае пры гарэнні гэтага рэчыва;

2) перан. ліслівая ўзнёслая пахвала;

курыць фіміям — празмерна ўсхваляць каго-н.