у́льтра
(фр. ultra, ад лац. ultra = больш, звыш)
член крайне радыкальных палітычных арганізацый у некаторых краінах.
ультыма́тум
(с.-лац. ultimatum, ад лац. ultimus = самы апошні)
катэгарычнае патрабаванне чаго-н. з пагрозай прымянення мер уздзеяння ў выпадку адмовы (напр. заявіць у.).
універса́л
(лац. universalis = усеагульны)
чалавек, які валодае разнастайнымі спецыяльнасцямі ў межах сваёй прафесіі.
універса́льны
(лац. universalis)
1) рознабаковы, усёабдымны (напр. у-ыя здольнасці, у. спецыяліст);
2) прыгодны для многіх мэт, з разнастайным прызначэннем (напр. у. станок, у. магазін).
уніка́льны
(ад лац. unicus = адзіны ў сваім родзе)
вельмі рэдкі, адзіны ў сваім родзе, выключны (напр. у. рукапіс, у-ае збудаванне).
у́нікум
(лац. unicum = адзінае ў сваім родзе, незвычайнае)
1) вельмі рэдкі прадмет, вялікая рэдкасць;
2) перан. выключная ў якіх-н. адносінах асоба.
унісо́н
(іт. unisono, ад лац. unus = адзін + sonus = гук)
1) муз. сугучча з двух або некалькіх гукаў аднолькавай вышыні (напр. спяваць ва ў.);
2) перан. зладжанасць якіх-н. учынкаў (напр. дзейнічаць ва ў.).
уніта́рны
(фр. unitaire, ад лац. unitas = адзінства)
аб’яднаны, адзіны, які ўтварае адно цэлае (напр. у-ая дзяржава).
уніфіка́цыя
(ням. Unifikation, ад лац. unus = адзін + facere = рабіць)
звядзенне чаго-н. да адзінай формы, да адзінай нормы (напр. у. арфаграфіі).
уніфо́рма
(фр. uniforme, ад лац. unus = адзін + forma = форма)
форменнае адзенне, аднолькавае для ўсіх людзей якой-н. групы.