Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэлюло́за

(фр. cellulose, ад лац. cellula = клетка)

рэчыва з хімічна апрацаванай драўніны, якое выкарыстоўваецца для вырабу паперы, штучнага шоўку і інш.

цэнз

(лац. census)

умовы, якія абмяжоўваюць карыстанне асобай тымі ці іншымі правамі (напр. узроставы ц., маёмасны ц., адукацыйны ц.).

цэнзу́ра

(лац. censura)

сістэма дзяржаўнага нагляду за друкам і сродкамі масавай інфармацыі.

цэнт

(англ. cent, ад лац. centum = сто)

разменная манета ЗША, Канады, Аўстраліі і некаторых іншых краін, роўная 1/100 грашовай адзінкі (долара, гульдэна).

цэнтр

(лац. centrum, ад гр. kentron = вастрыё)

1) пункт дакладна ў сярэдзіне геаметрычнай фігуры (напр. ц. акружнасці);

2) сярэдзіна, сярэдняя частка чаго-н. (напр. ц. горада);

3) месца сканцэнтравання якой-н. дзейнасці (напр. касмічны ц.);

4) буйны населены пункт, які мае адміністрацыйнае, культурнае значэнне для якой-н. мясцовасці, краіны (напр. раённы ц., прамысловы ц.);

5) вышэйшы орган кіравання якой-н. дзейнасцю (напр. дырэктывы цэнтра).

цэнтраліза́цыя

(фр. centralisation, ад лац. centralis = які знаходзіцца ў сярэдзіне)

сканцэнтраванне чаго-н. у адным цэнтры, аб’ядноўванне ў адным месцы, у адных руках (напр. ц. кіраўніцтва, ц. капіталу).

цэнтралі́зм

(фр. centralisme, ад лац. centralis = які знаходзіцца ў сярэдзіне)

сістэма кіравання, пры якой мясцовыя ўстановы, органы падпарадкаваны цэнтральнай уладзе, цэнтру.

цю́нер

(англ. tuner)

высокачастотны прыбор настройкі радыёпрыёмніка на патрэбную хвалю, які забяспечвае высокую якасць гуку.

цю́нінг

(англ. tuning)

аснашчэнне машыны дадатковымі прыладамі.