Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нарматы́ўны

(фр. normatif, ад лац. norma = норма)

які вызначае, устанаўлівае норму (напр. н-ая граматыка).

нарцысі́зм

(н.-лац. narcissismus, ад гр. Narkîssos = імя міфічнага юнака, які закахаўся ў сваё адлюстраванне ў вадзе, памёр ад кахання і быў ператвораны багамі ў кветку)

паталагічная самаўлюблёнасць, самалюбаванне.

настальгі́я

(н.-лац. nostalgia, ад гр. nostos = вяртанне + algos = боль)

1) туга па радзіме;

2) туга па мінулым, страчаным.

настрыфіка́цыя

(ад лац. noster = наш + facere = рабіць)

прывядзенне ў адпаведнасць дыпломаў, выдадзеных замежнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, з дыпломамі айчынных навучальных устаноў.

ната́рыус

(п.-лац. notarius)

службовая асоба, якая засведчвае і афармляе розныя юрыдычныя дакументы.

ната́цыя

(лац. notatio = заўвага)

1) вымова, настаўленне (напр. прачытаць каму-н. натацыю);

2) сістэма ўмоўных памет, якія прыняты ў пэўнай галіне дзейнасці (напр. шахматная н.).

нату́ра

(лац. natura = прырода)

1) рэальныя аб’екты рэчаіснасці, якія мастак назірае ў працэсе іх адлюстравання (напр. маляваць з натуры);

2) характар чалавека, тэмперамент (напр. уражлівая н., шырокая н.);

3) тавары, прадукты як сродак аплаты замест грошай (напр. разлічвацца натурай).

натураліза́цыя

(фр. naturalisation, ад лац. naturalis = прыродны)

1) наданне правоў грамадзянства або падданства іншаземцам;

2) поўнае асваенне арганізмамі новых умоў жыцця пры акліматызацыі.

натуралі́зм

(фр. naturalisme, ад лац. naturalis = прыродны)

напрамак у літаратуры і мастацтве, які імкнецца толькі да знешняга капіравання рэчаіснасці без ідэйнага асэнсавання.

натура́льны

(лац. naturalis = прыродны)

1) уласцівы прыродзе, адпаведны рэальнасці (напр. н-ыя ўмовы);

2) абумоўлены законамі прыроды (напр. н. прырост насельніцтва);

3) сапраўдны, не штучны (напр. н. шоўк);

4) непрытворны, шчыры (напр. н. смех);

5) які аплачваецца натурай (таварамі, прадуктамі), а не грашыма (напр. н-ая гаспадарка, н. падатак).