Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

літургі́я

(гр. leiturgia)

галоўнае хрысціянскае богаслужэнне (у праваслаўных — абедня, у католікаў — меса 1).

ліфт

(англ. lift)

машына з кабінай для вертыкальнага перамяшчэння людзей, грузаў у шматпавярховых дамах, шахтах і інш.

лі́фтынг

(англ. lifting)

падцяжка скуры на твары, касметычная або хірургічная.

ліцэ́й

(лац. lyceum, ад гр. Lykeion = школа ў Афінах, дзе вучыў Арыстоцель)

сярэдняя агульнаадукацыйная навучальная ўстанова ў некаторых краінах Заходняй Еўропы, Расіі, Беларусі.

ліцэ́нзія

(лац. licentia = права, дазвол)

1) дазвол кампетэнтнага дзяржаўнага органа на прывоз тавараў або іх вываз за граніцу;

2) дазвол на выраб якой-н. прадукцыі, выкарыстанне вынаходніцтва, арганізацыю якога-н. віду дзейнасці.