Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сна́йпінг

(англ. sniping, ад snipe = страляць з укрыцця)

звышметкая снайперская стральба.

сні́керс

(англ. snickers)

шакаладны батончык імпартнага паходжання.

сноб

(англ. snob)

чалавек, які беспадстаўна прэтэндуе на вытанчаны густ, манеры, асобую інтэлектуальнасць.

сноўбо́рдынг

(англ. snowboarding)

від горналыжнага спорту, скорасны спуск на пластыкавай дошцы.

со́ла

(іт. solo, ад лац. solus = толькі адзін)

музычны твор або яго частка, прызначаныя для выканання адным музыкантам, спеваком, танцорам, а таксама выкананне, такога твора адным чалавекам (напр. с. для скрыпкі).

сорт

(фр. sorte, ад лац. sors, -rtis = частка, разнавіднасць)

1) тое, што і гатунак 1;

2) разнавіднасць якой-н. культурнай расліны, якая адрозніваецца ад іншых раслін гэтага ж віду каштоўнымі якасцямі (напр. высокаўраджайны с. пшаніцы).

со́ул

(англ. soul)

стыль рок-музыкі.

со́цыум

(лац. socium = агульнае, сумеснае)

філас. калектыў людзей, які характарызуецца агульнасцю сацыяльнага, эканамічнага і культурнага жыцця.

спаге́цці

(іт. spaghetti)

выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе доўгіх ніцей, якія адварваюцца цалкам.

спа́зма

(гр. spasma)

сутаргавае скарачэнне мышцаў (напр. с. сціснула горла).