Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

муніцыпалітэ́т

(ням. Munizipalität, ад лац. municipalis = гарадскі)

орган гарадскога або сельскага самакіравання ў некаторых краінах.

мусі́раваць

(фр. mousser = пеніцца)

1) узбіваць пену;

2) перан. перавялічваць значэнне чаго-н. (напр. м. асцярогу, м. чуткі).

мусульма́нін

(цюрк. musulman, ад ар. muslim = які вызнае іслам)

той, хто вызнае іслам.

мута́нт

(лац. mutans, -ntis = які змяняе)

1) асобіна жывёл або раслін, якая ўзнікае ў выніку мутацыі 1;

2) перан. чалавек, які жыве па скажоных маральных прынцыпах.

мута́цыя

(лац. mutatio = змяненне, змена)

1) рэзкае змяненне спадчынных уласцівасцей арганізма;

2) ломка голасу ў падлеткаў з наступленнем палавой спеласці.

му́фтый

(ар. mufti = які вызначае)

вышэйшая духоўная асоба ў мусульман, якая надзелена правам выносіць рашэнні па рэлігійна-юрыдычных пытаннях, даваць растлумачэнні па выкарыстанню шарыяту.

муэдзі́н

(ар. mu’addin)

служыцель пры мячэці, які з высокай вежы (мінарэта) заклікае мусульман на малітву.

мэйнстры́м

(англ. main stream)

найбольш тыповыя з’явы літаратуры і музыкі, распаўсюджаныя ў дадзеным грамадстве ў пэўную эпоху і запатрабаваныя ім.

мэр

(фр. maire, ад лац. major = старшы)

кіраўнік гарадской адміністрацыі.

мэ́рыя

(фр. mairie, ад лац. major = старшы)

орган гарадской выканаўчай улады, а таксама будынак, дзе ён размешчаны.