Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тайфу́н

(англ. typhoon, ад кіт. taj fung = вялікі вецер)

трапічны цыклон вялікай разбуральнай сілы.

тай-брэ́йк

(англ. tie-break)

прадастаўленне абмежаванага часу пры роўным ліку ў каманд, гульцоў у некаторых відах спорту (напр. шахматны т.).

та́кса

(с.-лац. taxa, ад лац. taxare = ацэньваць)

афіцыйна ўстаноўленая расцэнка тавараў або норма аплаты чаго-н. (напр. паштовая т.).

таксафо́н

(ад гр. taksis = парадак + phone = гук)

тэлефон-аўтамат.

таксі́

(фр. taxi)

аўтамабіль для перавозкі пасажыраў і грузаў з аплатай па таксометру (напр. маршрутнае т., грузавое т.).

таксіко́з

(гр. toksikos = атрутны)

нездаровы стан арганізма, які ўзнікае ў выніку дзеянняў на аго ядаў і ядавітых рэчываў (таксінаў).

таксі́ны

(ад гр. toksikon = яд)

ядавітыя рэчывы расліннага і жывёльнага паходжання (ёсць у ядах змей, павукоў, скарпіёнаў); прымяняюцца для вырабу антыбіётыкаў.

таксі́чны

(гр. toksikos = атрутны)

1) ядавіты, атручвальны (напр. т-ае рэчыва);

2) які выклікаецца дзеяннем таксінаў (напр. т. грып).

таксо́метр

(ад с.-лац. taxa = расцэнка + гр. metreo = вымяраю)

лічыльнік у таксі, які паказвае плату за праезд.

такт

(фр. tact, ад лац. tactus = дотык, адчуванне)

1) кожная з роўных па працягласці долей, на якія дзеліцца музычны твор па ліку метрычных націскаў у ім;

2) рытм якога-н. руху, дзеяння (напр. адбіваць т. нагой);

3) перан. пачуццё меры, уменне весці сябе належным чынам (напр. педагагічны т.).