Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лейтматы́ў

(ням. Leitmotiv = літар. вядучы матыў)

1) асноўны матыў, які паўтараецца на працагу ўсяго музычнага твора (напр. л. оперы);

2) перан. асноўная думка, якая неаднаразова паўтараецца і падкрэсліваецца (напр. л. рамана, л. выступлення прэзідэнта).

ле́кцыя

(лац. lectio = чытанне)

1) вусны выклад вучэбнага прадмета ў вышэйшай навучальнай установе;

2) публічнае выступленне на якую-н. тэму.

лендро́вер

(англ. land-rover)

легкавы аўтамабіль павышанай праходнасці з пярэднім і заднім прывадамі.

ленд-а́рт

(англ. land art = мастацтва зямлі)

напрамак сучаснага мастацтва, які імкнецца шляхам пераўтварэння наблізіць рэальны ландшафт да жывапіснага пейзажу, да ўзнаўлення страчанай сувязі чалавека з прыродай.

ленд-лі́з

(англ. lend-lease, ад lend = пазычаць + lease = здаваць у арэнду)

сістэма перадачы ЗІПА ў пазыку або арэнду зброі, боепрыпасаў, сыравіны, харчавання краінам антыгітлераўскай кааліцыі ў час другой сусветнай вайны.

ленч, ланч

(англ. lunch)

другое сняданне або лёгкая закуска ў іншыя часы дня ў Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах.

лепто́п

гл. лаптоп.

лесбія́нства

(ад гр. Lesbos = назва вострава ў Эгейскім моры)

жаночы гомасексуалізм.

летаргі́я

(гр. lethargia, ад lethe = забыццё + argia = бяздзеянне)

хваравіты стан, падобны на працяглы сон, пры якім пульс і дыханне амаль не адчуваюцца.