Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэтрало́гія

(гр. tetralogia, ад tetra = чатыры + logos = слова)

чатыры творы аднаго аўтара (у літаратуры, музыцы, кіно), звязаныя адзінствам задумы і пераемнасцю сюжэта (параўн. дылогія, трылогія).

тэхнакра́т

(ад гр. techne = майстэрства + kratos = улада)

прадстаўнік тэхнакратыі.

тэхнакра́тыя

(ад гр. techne = майстэрства + kratos = улада)

напрамак у грамадскай думцы, які лічыць, што грамадства можа рэгулявацца рацыянальнымі прынцыпамі, што выпрацавалі вучоныя, інжынеры, тэхнікі (тэхнакраты).

тэхнало́гія

(ад гр. techne = майстэрства + logos = навука, вучэнне)

1) сукупнасць метадаў апрацоўкі матэрыялаў у працэсе вытворчасці і іх навуковае апісанне (напр. т. зваркі);

2) перан. сукупнасць прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца ў якой-н. справе, майстэрстве (напр. т. творчасці).

тэхнапо́ліс

(ад гр. techne = майстэрства + polis = горад)

буйны прамысловы, навуковы цэнтр, горад.

тэхнатро́ніка

(англ. technotronic)

тэхніка з выкарыстаннем электронікі, якая ўплывае на развіццё грамадства.

тэхнафо́бія

(ад гр. techne = майстэрства + phobos = страх)

непрыняцце, боязь тэхнічных устройстваў, электроннага абсталявання.

тэ́хніка

(гр. technikos = дасведчаны, майстэрскі)

1) сукупнасць сродкаў, якія ствараюцца для ажыццяўлення працэсаў вытворчасці і абслугоўвання невытворчых патрэб грамадства (напр. будаўнічая т., ваенная т.);

2) сукупнасць прыёмаў у якой-н. галіне дзейнасці, а таксама валоданне гэтымі прыёмамі (напр. музычная т., спартыўная т.).