ка́федра
(гр. kathedra = сядзенне)
1) аб’яднанне выкладчыкаў вучэбных дысцыплін, якія адносяцца да адной галіны навукі, у вышэйшай навучальнай установе;
2) спецыяльнае ўзвышанае месца для прамоўцы, лектара, выкладчыка;
3) узвышэнне, з якога гаворацца пропаведзі ў хрысціянскай царкве.
кафэ́
(фр. café)
певялікі рэстаран, дзе прадаюць кофе, чай, закускі, прахаладжальныя напіткі.
кафэтэ́рый
(фр. cafeterie)
кафэ з самаабслугоўваннем.
кафэшанта́н
(фр. café chantant = літар. кафэ са спевамі)
кафэ з эстрадай, дзе выступаюць артысты з песнямі і танцамі лёгкага, часам непрыстойнага характару.
каці́равацца
(фр. se coter)
1) быць у абароце на біржы, мець тую або іншую цану (аб каштоўных паперах, таварах, валюце);
2) перан. мець тую або іншую ацэнку ў вачах грамадства.
кашма́р
(фр. cauchemar)
1) цяжкі, жудасны сон з прывідамі;
2) перан. што-н. жахлівае, цяжкае, агіднае (напр. кашмары вайны).
кашнэ́
(фр. cache-nez, ад cacher = хаваць + nez = нос)
шыйная хустка або шалік.
кашпо́
(фр. cache-pot, ад cacher = хаваць + pot = гаршчок)
дэкаратыўная ваза, звычайна керамічная, у якую ставяць кветкавы гаршчок.
каштары́с
(польск. kosztorys, ад koszt = кошт)
фінансавы дакумент, дзе вызначаецца план прыбыткаў і выдаткаў.
ква́дра
(польск. kwadra, ад лац. quadrum = чатырохвугольнік)
1) кожная з чатырох фаз Месяца (маладзік, сход, поўня, ветах);
2) перан. стадыя, фаза, перыяд (напр. к. жыцця).