Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэлета́йп

(англ. teletype, ад гр. tele = далёка + англ. type = адбітак)

літарадрукавальны апарат для прыёму і перадачы тэкстаў па тэлеграфных каналах сувязі.

тэлефа́кс

(ад гр. tele = далёка + лац. fac simile = рабі падобнае)

тое, што і факс.

тэлешо́у

(англ. teleshow, ад гр. tele = далёка + англ. show = відовішча)

яркае сцэнічнае відовішча з удзелам зорак эстрады, цырка, балета, якое трансліруецца па тэлебачанні.

тэлэві́зар

(англ. televisor, ад гр. tele = далёка + лац. visor = які бачыць)

апарат для прыёму зрокавых перадач і іх гукавога суправаджэння.

тэ́ма

(гр. thema)

1) прадмет апісання, адлюстравання, даследавання, размовы (напр. т. рамана, т. даклада);

2) асноўны матыў музычнага твора (напр. т. з варыяцыямі).

тэмп

(іm. tempo, ад лац. tempus = час)

1) хуткасць выканання музычнага твора (напр. т. песні);

2) ступень хуткасці ў ажыццяўленні чаго-н. (напр. т. будаўніцтва).

тэмпера́мент

(лац. temperamentum = суразмернасць, належныя суадносіны частак)

1) сукупнасць псіхічных рыс асобы, якія залежаць ад фізіялагічных асаблівасцей арганізма і складаюць пэўны псіхалагічны тып (напр. флегматычны т., халерычны т.);

2) жыццёвая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму, страснасць (напр. чалавек з тэмпераментам).

тэ́нар

(іт. tenore)

1) самы высокі мужчынскі голас, а таксама спявак з такім голасам;

2) духавы музычны інструмент, які ўваходзіць у склад духавых аркестраў.

тэндэ́нцыя

(с.-лац. tendentia, ад лац. tendere = накіроўваць, імкнуцца)

1) напрамак развіцця чаго-н. (грамадства, эканомікі, культуры і інш.), імкненне, свядомы намер (напр. т. да прагрэсу, дэмакратычныя тэндэнцыі);

2) асноўная думка, ідэя, накіраванасць мастацкага, навуковага твора (напр. т. рамана);

3) прадузятая думка, якую імкнуцца навязаць чытачу, гледачу, слухачу (напр. п’еса з тэндэнцыяй).

тэ́ндэр

(англ. tender)

форма выдачы заказаў на пастаўку тавараў або падрадаў на выкананне пэўных работ на падставе прапаноў некалькіх пастаўшчыкоў або падрадчыкаў з мэтай забеспячэння найбольш выгадных камерцыйных або іншых умоў здзелкі для арганізатараў гандлю.