Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэза́ўрус

(лац. thesaurus, ад гр. thesauros = скарб)

1) слоўнік, які найбольш поўна ахоплівае лексіку дадзенай мовы;

2) інф. поўны сістэматызаваны набор дадзеных аб якой-н. галіне ведаў, які дазваляе вылічальнай машыне або чалавеку арыентавацца ў гэтай галіне.

тэ́зіс

(гр. thesis)

палажэнне, якое коратка перадае адну з асноўных думак лекцыі, даклада.

тэі́зм

(фр. théisme, ад гр. theos = бог)

рэлігійна-філасофскае вучэнне, якое грунтуецца на разуменні бога як абсалютнай асобы, што стварыла свет і дзейнічае ў ім.

тэкст

(лац. textum = сувязь, злучэнне)

1) тое, што напісана або надрукавана (напр. т. пратакола, т. рамана);

2) асноўная частка напісанага або надрукаванага без падрадковых заўваг, спасылак, каментарыяў (напр. зноска пад тэкстам);

3) словы, на якія напісана музыка (напр. т. песні).

тэксты́ль

(лац. textile, ад texere = ткаць)

агульная назва ткацкіх вырабаў з натуральных і штучных валокнаў, а таксама пража і сыравіна для іх.

тэлегра́ма

(ад гр. tele = далёка + gramma = знак, рыса)

тэрміновае паведамленне, перададзенае па тэлеграфе, а таксама бланк з такім паведамленнем.

тэлегра́ф

(ад гр. tele = далёка + grapho = пішу)

1) сістэма сувязі, якая забяспечвае хуткую перадачу паведамленняў на адлегласць пры дапамозе электрычных сігналаў па правадах;

2) установа, дзе прымаюцца і адпраўляюцца такія паведамленні.

тэлекінэ́з

(ад гр. tele = далёка + kinesis = рух, перамяшчэнне)

перамяшчэнне матэрыяльных прадметаў без дакранання да іх, толькі напружаннем волі чалавека.

тэ́лекс

[англ. telex, ад tel(egraph) = тэлеграф + ex(change) = абмен]

1) міжнародная сетка абаненцкага тэлеграфавання, абсталяваная аўтаматычнымі тэлеграфнымі станцыямі;

2) апарат для такога тэлеграфавання;

3) паведамленне, атрыманае па такім апараце (напр. атрымаць т.).

тэлепа́тыя

(ад гр. tele = далёка + pathos = пачуццё)

здольнасць некаторых людзей перадаваць думкі і пачуцці на адлегласць.