Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыктату́ра

(лац. dictatura)

1) нічым не абмежаваная дзяржаўная ўлада;

2) перан. панаванне, дыктат чаго-н. (напр. д. грошай, д. сумлення).

дыктафо́н

(ад лац. dictare = дыктаваць + гр. phone = голас)

апарат для запісу на магнітную стужку і ўзнаўлення вуснай мовы.

ды́кцыя

(лац. dictio)

вымаўленне, ступень выразнасці ў вымаўленні слоў і складоў пры дэкламацыі, спяванні (напр. добрая д.).

дыле́ма

[гр. dilemma, ад di(s) = двойчы + lemma = меркаванне]

1) лог. суджэнне з двума ўзаемавыключальнымі палажэннямі, з якіх неабходна выбраць адно;

2) перан. становішча, пры якім выбар аднаго з двух супрацьлеглых рашэнняў аднолькава цяжкі (напр. стаць перад складанай дылемай).

ды́лер

(англ. dealer)

1) юрыдычная або фізічная асоба, якая з’яўляецца членам фондавай біржы і выконвае аперацыі з каштоўнымі паперамі за свой кошт;

2) супрацоўнік банка, які займаецца аперацыямі з валютай, дэпазітамі, каштоўнымі паперамі;

3) асоба або фірма, якая перапрадае тавары, часцей за ўсё ад свайго імя.

дылета́нт

(фр. dilettante, ад лац. dilettare = пацяшаць)

той, хто займаецца навукай або мастацтвам без спецыяльнай падрыхтоўкі, маючы толькі павярхоўнае ўяўленне аб прадметах свайго занятку.

ды́лінг

(англ. dealing)

памяшканне, у якім супpaцоўнікі банка або кампаніі (дылеры) ажыццяўляюць здзелкі з валютай, дэпазітамі, каштоўнымі паперамі, золатам з дапамогай тэлефонаў, факсаў і іншай тэхнікі.

дыло́гія

[гр. dilogia, ад di(s) = двойчы + logos = слова]

два творы аднаго аўтара (у літаратуры, музыцы, кіно), звязаныя адзінствам задумы і пераемнасцю сюжэта (параўн. трылогія, тэтралогія).

дынамі́зм

(фр. dynamisme, ад гр. dynamis = сіла)

насычанасць дзеяннем, багацце дынамікі 3 у чым-н. (напр. д. сюжэта).

дына́міка

(гр. dynamikos = моцны)

1) раздзел механікі, які вывучае законы руху цел у залежнасці ад сіл, што дзейнічаюць на іх;

2) ход развіцця якой-н. з’явы (напр. д. падзей);

3) наяўнасць руху, дзеяння ў чым-н. (напр. танец поўны дынамікі).