Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дублі́раваць

(фр. doubler)

1) выконваць паралельна з кім-н. аднолькавую работу (напр. д. касманаўта);

2) замяняць асноўнага выканаўцу ролі (у тэатры, кіно);

3) замяняць мову кінафільма іншай мовай (напр. д. фільм).

душ

(фр. douche)

прыстасаванне для аблівання цела струменьчыкамі вады, а таксама сама працэдура аблівання з душа.

душма́н

(перс. dushman = вораг)

тое, што і маджахед.

дуэ́ль

(фр. duel, ад лац. duellum = вайна)

1) паядынак з выкарыстаннем зброі паміж дзвюма асобамі па выкліку адной з іх на пэўных умовах як спосаб абароны гонару (прымяняўся ў дваранскім грамадстве);

2) перан. спаборніцтва, барацьба двух бакоў (напр. артылерыйская д., славесная д.).

дуэ́т

(іт. duetto, ад лац. duo = два)

1) музычны твор для двух выканаўцаў (спевакоў, музыкантаў, танцораў) з самастойнымі партыямі для кожнага;

2) ансамбль з двух выканаўцаў (напр. вакальны д., д. скрыпачоў);

3) удзельнікі парнага спартыўнага выступлення (напр. д. фігурыстаў).

дыве́рсія

(ням. Diversion, ад лац. diversio = адхіленне)

1) вывядзенне са строю аб’ектаў ваеннага, дзяржаўнага значэння ў тыле ворага або ў якой-н. краіне агентамі замежнай дзяржавы, злачыннымі элементамі;

2) уст. ваенны манеўр, які мае на мэце адцягнуць увагу і сілы праціўніка ад месца галоўнага ўдару.

дывертысме́нт

(фр. divertissement = літар. забава)

1) невялікі эстрадна-музычны дадатак да спектакля;

2) лёгкая, часам віртуозная музычная п’еса.

дывідэ́нды

(фр. dividendes, ад лац. dividendum = тое, што належыць падзяліць)

прыбытак, які атрымліваюць акцыянеры прапарцыянальна ўкладзенаму капіталу.

ды́геры

(англ. diggers = літар. капальнікі)

1) гіст. прадстаўнікі сялянскага руху ў перыяд Англійскай рэвалюцыі XVII ст., які абвясцілі праграму стварэння бяскласавага грамадства;

2) знаўцы падземнай геаграфіі горада, якія арыентуюцца ў сістэме падземных камунікацый.

дыгіта́йзер

(англ. digitizer)

інф. пераўтваральнік аналагавых сігналаў у лічбавыя (у ЭВМ).