Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

далікатэ́с

(фр. délicatesse)

вытанчаная, прыемная на смак, пах страва.

дамінава́ць

(лац. dominari)

1) пераважаць, панаваць, быць асноўным (напр. у карціне дамінуе чалавечая фігура);

2) узвышацца над навакольнай мясцовасцю (напр. гара дамінавала над горадам).

даміна́нта

(фр. dominante, ад лац. dominans, -ntis = пануючы)

1) галоўная ідэя, асноўная прымета або важнейшая састаўная частка чаго-н.;

2) тое, што з’яўляецца найбольш істотным у дадзены момант, у пэўнай сітуацыі (напр. дамінанты грамадскага жыцця).

дамкра́т

(ням. Daumkraft, ад гал. dommekracht)

механізм для пад’ёму грузаў (аўтамабіляў, вагонаў, паравозаў і інш.) на невялікую вышыню.

дамніфіка́цыя

(ад лац. damnum = шкода + facere = рабіць)

пацярпенне шкоды, страта маёмасці.

дамп

(англ. dump)

інф. дадзеныя, атрыманыя пры разгрузцы памяці камп’ютэра або пераведзеныя з аднаго запамінальнага ўстройства ў другое.

да́мпінг

(англ. dumping = скідванне)

пахаванне адходаў прамысловай вытворчасці.

да́нсінг

(англ. dancing)

спецыяльнае месца для танцаў у рэстаране або кавярні.

да́нсінг-хол

(англ. dancing hall)

танцавальная зала.

данты́ст

(фр. dentiste, ад лац. dens, -ntis = зуб)

зубны ўрач з сярэдняй адукацыяй; зубны тэхнік (параўн. стаматолаг).