Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мабілізаваны, ​, м.

Чалавек, прызваны ў армію па мабілізацыі.

|| ж. мабілізаваная, ✂.

мабілізаваць, ​; зак. і незак.

  1. Правесці (-водзіць) мабілізацыю (у 1 і 2 знач.) каго-, чаго-н.

    • М. у армію.
  2. каго (што) на што. Правёўшы неабходныя мерапрыемствы, прывесці (-водзіць) у актыўны стан для дасягнення якой-н. мэты.

    • М. шырокія масы на пасадку лесу.

|| зак. адмабілізаваць, ✂.

|| звар. мабілізавацца, ✂.

|| зак. адмабілізавацца, ✂.

мабілізацыя, ​, ж.

  1. Перавод узброеных сіл краіны з мірнага становішча ў поўную баявую гатоўнасць; прызыў ваеннаабавязаных запасу ў армію ў час вайны.

    • Усеагульная м.
  2. перан. Давядзенне каго-, чаго-н. да стану актыўнай гатоўнасці выканаць якое-н. заданне.

    • М. ўсіх сваіх сіл.

|| прым. мабілізацыйны, ✂.

мабільны, ​.

  1. Рухомы, здольны хутка перамяшчацца.

    • Мабільныя войскі.
  2. перан. Здольны хутка дзейнічаць, прымаць рашэнні.

|| наз. мабільнасць, ✂.

мабыць

Мусіць, напэўна, відаць.

  • Была ўжо, м., дванаццатая гадзіна.

маг, ​, м.

Чалавек, які валодае тайнамі магіі, чарадзей (першапачаткова — жрэц).

  • М. і чараўнік (перан. пра чалавека, які робіць што-н. надта лёгка і лоўка).

мага, прысл..

Як мага —

  1. ужыв. у спалучэнні з выш. ст. прыслоўя для надання яму значэння найвышэйшай ступені.

    • Як м. лепш;
  2. колькі ёсць сілы, магчымасцей.

    • Бегчы як м. хутчэй.

магазін, ​, м.

  1. Памяшканне для гандлю чым-н.; крама.

    • Прамтаварны м.
  2. Склад захавання чаго-н. (устар.).

    • Артылерыйскі м.
  3. Каробка або трубка ў апараце або прыборы, куды закладваецца што-н., напр. патроны ў аўтамат.

  4. Рэзервуар у лямпе, куды наліваюць газу.

|| прым. магазінны, ✂.

магаметанін, ​, м.

Старая назва мусульманіна.

|| ж. магаметанка, ✂.

|| прым. магаметанскі, ✂.

магаметанства, ​, н.

Старая назва рэлігіі, заснаванай, паводле арабскіх паданняў, Магаметам у 7 ст. н. э.; мусульманства.

|| прым. магаметанскі, ✂.