Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

отко́л адко́л, -лу м., мн. нет.

откола́чивать несов. адбіва́ць; см. отколоти́ть​ 1.

отко́ле нареч., уст. адку́ль.

отколоти́ть сов., разг.

1. (отбить) адбі́ць, мног. паадбіва́ць;

2. (избить) набі́ць, адлупцава́ць.

отко́лотый адко́латы.

отколо́ть​I сов.

1. (отделить ударом) адкало́ць, мног. паадко́лваць; (лучину, щепку) адшчапі́ць, мног. паадшчэ́пліваць, паадшчапля́ць;

2. (сделать или сказать что-л. неожиданное) прост. урэ́заць;

3. перен. адкало́ць;

отколо́ть оле́ня от ста́да адкало́ць але́ня ад ста́тка;

◊

отколо́ть шту́ку урэ́заць шту́ку.

отколо́ть​II сов. (отшпилить) адкало́ць, мног. паадко́лваць, адшпілі́ць, мног. паадшпі́льваць, паадшпіля́ць.

отколо́ться​I сов.

1. (отделиться ударом) адкало́цца, мног. паадко́лвацца; (о лучине, щепке) адшчапі́цца, мног. паадшчэ́плівацца, паадшчапля́цца;

2. перен. адкало́цца;

отколо́ться от компа́нии адкало́цца ад кампа́ніі.

отколо́ться​II сов. (о чём-л. приколотом) адкало́цца, мног. паадко́лвацца, адшпілі́цца, мног. паадшпі́львацца, паадшпіля́цца.

отколо́ченный

1. адбі́ты, мног. паадбіва́ны;

2. набі́ты, адлупцава́ны; см. отколоти́ть.