Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

об предлог, см. оI.

о́ба або́два, род. або́двух; (о мужчине и женщине вместе, а также о живых существах, относящихся в белорусском языке к ср.) або́е, род. абаі́х ж.;

о́ба ма́льчика або́два хло́пчыкі;

о́ба окна́ або́два акны́;

о́ба, и брат, и сестра́, у́чатся в одно́м институ́те або́е, і брат, і сястра́, ву́чацца ў адны́м інстыту́це;

о́ба ребёнка або́е дзе́ці;

смотре́ть в о́ба а) глядзе́ць ва ўсе во́чы; б) (быть настороже) быць пі́льным.

оба́биться сов., разг. аба́біцца.

оба́бок м., обл. (гриб) ба́бка, -кі ж., аба́бак, -бка м.

обагрённый пабарвава́ны, пачырво́нены; (окровавленный) скрыва́ўлены;

обагри́ть сов., прям., перен., книжн. пабарвава́ць, пачырвані́ць; (кровью) скрыва́віць;

обагри́ться пабарвава́цца, пачырвані́цца; (кровью) скрыва́віцца;

обагря́ть несов., прям., перен. барвава́ць; чырвані́ць; (кровью) крыва́віць;

обагря́ть ру́ки в крови́ крыва́віць ру́кі;

обагря́ться возвр., страд. барвава́цца, чырвані́цца; крыва́віцца.

обалдева́ть несов., разг. чмурэ́ць, дурэ́ць;