Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

отде́лывать несов.

1. (окончательно обрабатывать) апрацо́ўваць;

отде́лывать ру́копись апрацо́ўваць ру́капіс;

2. (придавать законченный вид) адстро́йваць, вырабля́ць;

отде́лывать кварти́ру адстро́йваць кватэ́ру;

3. (украшать) аздабля́ць, упрыго́жваць;

4. перен., разг. (ругать) прабіра́ць;

отде́лываться разг.

1. (избавляться от кого-, чего-л.) адчапля́цца, адкру́чвацца, адвя́звацца;

2. (чем) абыхо́дзіцца, адбыва́ць; см. отде́латься;

3. страд. апрацо́ўвацца; адстро́йвацца, вырабля́цца; аздабля́цца, упрыго́жвацца; см. отде́лывать 1—3;

отде́лываться слова́ми, фра́зами адгаво́рвацца.

отде́льно нареч.

1. (обособленно) асо́бна;

2. (порознь) паасо́бку;

отде́льность / в отде́льности паасо́бку;

отде́льный

1. (обособленный) асо́бны;

отде́льная ко́мната асо́бны пако́й;

2. (единичный) паасо́бны; (некоторый) некато́ры;

в ка́ждом отде́льном слу́чае у ко́жным паасо́бным вы́падку;

3. (самостоятельный) асо́бны;

отде́льный батальо́н асо́бны батальён.

отделя́ть несов.

1. в разн. знач. аддзяля́ць;

2. (выделять) выдзяля́ць, вылуча́ць;

отделя́ться

1. в разн. знач. аддзяля́цца;

2. (выделяться) выдзяля́цца, вылуча́цца;

3. страд. аддзяля́цца; выдзяля́цца, вылуча́цца; см. отделя́ть.

отдёргивать несов.

1. (занавеску и т. п.) адшмо́ргваць, адве́шваць;

2. (руку и т. п.) адхо́пліваць;

отдёргиваться страд.

1. адшмо́ргвацца, адве́швацца;

2. адхо́плівацца; см. отдёргивать;

отдёрнутый

1. адшмо́ргнуты, адве́шаны;

2. адхо́плены; см. отдёрнуть;