Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ухищрённый хі́тры;

ухищря́ться несов. хітрава́ць, ухітра́цца.

ухло́панный прост.

1. укако́шаны; забі́ты;

2. уса́джаны, уга́чаны, убу́ханы; см. ухло́пать;

ухло́пать сов., прост.

1. (убить) укако́шыць; забі́ць;

2. (истратить, израсходовать) усадзі́ць, угаці́ць, убу́хаць;

ухло́пывать несов., прост.

1. (убивать) укако́шваць; забіва́ць;

2. (тратить, расходовать) уса́джваць, уга́чваць, убу́хваць.

ухмы́лка разг. ухмы́лка, -кі ж., усме́шка, -кі ж.;

ухмыльну́ться сов., разг. ухмыльну́цца, усміхну́цца;

ухмыля́ться несов., разг. ухмыля́цца, усміха́цца.

ухна́ль спец. вухна́ль, -ля́ м.

у́хнуть сов.

1. разг. (издать громкий звук) бу́хнуць, гры́мнуць; (громко крикнуть) ву́хнуць, во́хнуць;

2. (с шумом упасть) прост. бу́хнуць, го́пнуць, го́пнуцца; гры́мнуцца; упа́сці;

кни́ги у́хнули на́ пол кні́гі бу́хнулі (упа́лі) на падло́гу;

3. (положить в большом количестве) прост. бу́хнуць, угаці́ць, упе́рці;

у́хнуть всё ма́сло в котёл бу́хнуць (угаці́ць) усё ма́сла ў кацёл;

4. (пропасть) прост. ля́снуць, ма́рна прапа́сці, згі́нуць;

у́хнули мои́ де́нежки ля́снулі мае́ гро́шыкі;

5. (израсходовать) прост. убу́хаць;

он все де́ньги у́хнул на поку́пку книг ён усе́ гро́шы ўбу́хаў на ку́плю кніг;

6. (ударить) прост. гры́мнуць, сту́кнуць;