Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

высота́ в разн. знач. вышыня́, -ні́ ж.;

смотре́ть в высоту глядзе́ць у вышыню́;

го́рные высо́ты го́рныя вышы́ні;

заня́ть высоту́ воен. заня́ць вышыню́;

высота́ зву́ка физ. вышыня́ гу́ку;

высота́ треуго́льника вышыня́ трохвуго́льніка;

быть на высоте́ быць на вышыні́.

высо́тник стр., ав. вышы́ннік, -ка м.;

высо́тный вышы́нны;

высо́тное зда́ние вышы́нны буды́нак;

высо́тный полёт вышы́нны палёт.

высотоме́р геод. вышыняме́р, -ра м.

вы́сохнуть сов., в разн. знач. вы́сахнуць, мног. павысыха́ць.

высоча́йше нареч., уст. найвысачэ́йша;

высоча́йший

1. найвышэ́йшы;

2. уст. найвысачэ́йшы; імпера́тарскі; ца́рскі.

высоче́нный прост. высачэ́зны, высо́зны.

высо́чество ср., уст. высо́касць, -ці ж.

вы́спаться сов. вы́спацца.