Мя́ла, мя́ло, мʼя́ло, стол., іван. мня́ло, мне́ло ’драўляны таўкач для бульбы або каб церці мак’; мя́ла (а таксама мялава́ты, мя́лаваты) ’няспрытны, непаваротлівы, нязграбны чалавек’ (ТСБМ, Янк. БП, Федар. 2, Растарг., Шат., Мат. Гом., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ; слонім., Нар. словатв.), мя́ла, мя́лка, мя́лачка ’мялка для льну ці канапель’ (Нас., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), мя́ла ’лупцоўка’ (Ян.), ’пашча, зяпа, рот’ (Касп., Бяльк.). Укр. мʼя́ло, мня́ло, рус. мя́ло. Усх.-слав. Узыходзіць да прасл. mẹdlo (Трубачоў, Этимология–1963, 17, 18 і 20). Да мяць (гл.). Параўн. таксама мя́ліца.
◎ *Мя́ленне, мяляньня, мяліньне ’кастрыца — адыходы пры першаснай апрацоўцы льну або канапель’ (маладз., Янк. 2, Янк. Мат.; Касп.; КЭС, лаг.; віл., Сл. ПЗБ). З польск. międle‑ nie < międlić ’церці лён’, ’аддзяляць валакно ад кастрыцы’.
◎ Мялец ’мужчына, які меле ў жорнах’ (Інстр. III), чэш. мар. швіве, славен. mlevec ’тс’. Да малоць (гл.). Прасл. шві⇉другая ступень чаргавання асновы mol‑/ml·.
Мяле́ць ’рабіцца мелкім, неглыбокім’ (ТСБМ). Да ме́лкі (гл.).
◎ Мялён ’млён’ (Гарэц., Др.-Падб., Касп., Сл. ПЗБ), міёр. ’чалавек, які многа есць’ (З нар. сл.), валож. ’балбатун’ (Сл. ПЗБ). Да млён (гл.). Карэннае ‑я‑ другаснае (пад уплывам меле, мелюць).
Мя́ліва ’матэрыял, падрыхтаваны да мяцця’ (Нас.). Да мяць (гл.). Карэннае ‑л‑ можна, відаць, растлумачыць уплывам мя́ла, мя́ліца (гл.).
◎ Мяліна ’неглыбокае месца на рацэ або возеры’ (Інстр. I). Да мель (гл.). Аб суфіксе -іна гл. Сцяцко, Афікс. наз., 156.
◎ Мяліса ’эльсгольцыя, Elsholzia Willd.’ (гродз., Кіс.). Яна адносіцца да сямейства губакветкавых, дзе таксама і мяліса (Melissa officinalis L.’): перанос назвы аднаго віда на другі паводлё падабенства паху.
◎ Мя́лісты ’мялаваты’ (карэліц., Нар. лекс.). Да мяла (гл.). Аб суфіксе ‑іст гл. Бел. гр.₂, 1, 303.
Мя́ліца, мя́льліца, мя́льніца ’церніца’, ’цёрла, макацёр’ (БРС, Нас., Дэмб., Гарэц., Бір. Дзярж., Федар. 1, Грыг., Яруш., Касп., Сл. Брэс., Бяльк., Сцяц., Сл. ПЗБ, Сцяшк.; КЭС, лаг.), ’чалавек, які вяла працуе, цяжкі на пад’ём у рабоце’, ’дурнаваты, тупы’, ’непаваротлівы’, ’які паволі едзе’ (Нас., Сцяшк., Сцяц., Шат.; Мат. Маг.), ’рот, пашча’ (слонім., Арх. Бяльк.; Грыг., Касп.). Рус. мя́лица, укр. мʼя́лиця, мня́лиця, польск. międlica, чэш. mědlice ’тс’, славац. mädliť ’мяць, размінаць’, макед., балг. мелица ’мялка’. Прасл. mędlica < męti > мяць ’расціраць’.