Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мяч, мя́чык, ме́чык ’шар для гульні, зроблены з пругкага матэрыялу’, драг. мнеч, пруж. мʼяч ’тс’ (ТСБМ, Бяльк., Янк. 1, Рам. 8, Сл. ПЗБ, КЭС), ме́чык ’мячык з валовай шэрсці, абшыты панчохай’ (Растарг.). Укр. мʼяч, мняч, рус. мяч, чэш. míč, ст.-чэш. mieć, славен. mȇč, mẹ́čá ’тс’, серб.-харв. меча ’нешта мяккае, мякіш, сярэдзіна’, балг. ме́чка ’хлеб з сырам, спечаны ў выглядзе кулі’. Прасл. měcь ’нешта сціснутае, скамечанае’, утворанае ад mękъ(kъ) ’мягкі’ пры дапамозе суфікса ‑jь (Бернекер, 2, 42; Міклашыч, 189; Фасмер, 3, 32; Махэк₂, 362; Бязлай, 2, 173).

Мя́ча ’адліга пасля толькі што выпаўшага снегу’ (кір., Нар. сл.). Рус. цвяр. мяч ’дажджыстае надвор’е’, польск. zmięk, чэш. odmek, славац. odmäk ’адліга’. Да т§къ ’мяккі’+ ⁺суфікс-/а > тр£-/а (Петэрсен, AfslPh, 36, 442; Махэк₂, 358; Трубачоў у Фасмера, 3, 32).

Мя́чка ’жанчына, якая вядзе канчатковую апрацоўку льну церніцай, мне лён’ (Жд. 1, Сл. ПЗБ; смарг., Сцяшк. Сл.; КЭС, лаг.), ’церніца; мяліца’ (Бяльк., Сл. ПЗБ; бялын., Бел. хр. дыял.). Усх.-слав. (бел.) утварэнне з фармантам ‑tь ад жаги ’мяць’ (як біч ад біць) з дадаваннем суфікса ‑ъka.

Мя́чыць ’мяць’ (рэч.), ’есці’ (гом., Мат. Гом.). Другаснае ад ⁺мячкаць: параўн. укр. мʼяцкати, мʼядзгати, рус. мячкать ’мяць’, чэш. mačkati, мар. mʼackať, славен. mečkati ’ціснуць, камячыць, марудна працаваць’, макед. мачка ’мне’, ’мажа, пэцкае’, балг. мачкам ’мну’, ст.-слав. омачити ’змякчыць’. Прасл. męcbkati < męk- ’мяккі’ (Бернекер, 2, 2; Фасмер, 3, 32; Махэк₂, 347, які гаворыць аб супадзенні асноў magati і męcb· kati у чэш. mackati).

Мячэўнік ’трыснёг звычайны, Phragmites communis Trin.’ (паўн.-усх., Кіс.), ’чарот, Scirpus L.’ (смарг., Сцяшк. Сл.), ’сіт, Juncus L.’ (віл., Сл. ПЗБ), ’касач, Iris pseudacorus L. (круп., Нар. сл.), ’зараснік касачоў’ (Бяльк.), ’пухоўка, рагоз шыракалісты, Typha latifolia L.’ (маг., чэрв., Сл. ПЗБ; расон., Шатал.; Касп., Мат. Маг., Мат. Гом.), слаўг. мёчаўнік ’тс’ (Яшк.). Усе да меч (гл.). Аб суфіксе ‑оунік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 171. Параўн. аналагічна ст.-рус. мечевник ’трыснёг’ (XV ст.), польск. mieczyk ’касач’, ’гладыёлус’, чэш. mećik ’тс’, харв. mącić, тайнае ’тс’ — ад теіь — пераклад лац. gladiolus. Названы паводле падабенства па форме лістоў раслін да мяча.

Мячэць ’малітоўнік дом у мусульман’ (ТСБМ), ст.-рус. мечеть (мѣчить, мечать) ’тс’ (1584 г.). Раней, з XIV ст. мезгить — з тур.-араб. mäsdžid, тат. mäčit ’тс’ (Радлаў, 4, 2110; Корш, AfslPh, 9, 665; Бернекер, 2, 29; Фасмер, 2, 613). Ст.-бел. мечетъ ’тс’ (1540 г.) было запазычана з асм.-тур. mesčit, mečit < араб. masǧid (Расанен, 336; Булыка, Лекс. запазыч., 184). У польскай мове такая ж форма — meczet ’тс’ (Заянчкоўскі, PF, 18 (1964), 2, 169.