Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мен ’мена’ (Нар. Гом.). У выніку кантамінацыі лексем ме́на і абме́н (гл.).

Мена ’абмен’ (ТСБМ), укр. мі́на, рус. ме́на, ст.-польск. miana, польск. zmiana, в.-луж. měna, чэш. měna, славац. mena, славен. męna, серб.-харв. мијѐна, макед. мена, балг. мя́на, мена́, ст.-слав. мѣна. Прасл. měna. Роднаснымі да яе з’яўляюцца літ. maĩnas, ãtmainas ’тс’, atmaina ’перамена’, лат. maîna, maĩņa ’тс’, гоц. ge‑mains, лац. commūnis ’агульны’, ірл. móin, máin ’каштоўнасць’, ст.-інд. máyatē ’мяняе’, — і.-е. *moi‑nā (Бернекер, 2, 48; Фасмер, 2, 598; Махэк₂, 359; Скок, 2, 421; Аткупшчыкоў, Из истории, 148; Мартынаў, Лекс. взаим., 164). Сюды ж мяня́ць (гл.). Бязлай (2, 177) мяркуе, што прасл. mena ўзнікла з дзеяслова měniti ’мяняць’.

Менава́ць ’згадваць’, ’называць паводле імені’, менава́цца ’называцца’ (Нас.), ст.-бел. меновати, мяновати, менити, мянити ’тс’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. mianować, mienić ’тс’ (Жураўскі, SlOr, 10, 1961, 40; Булыка, Лекс. запазыч., 130; Свяжынскі, БЛ, 7, 1975, 48). Сюды ж ме́нка ’згадка, упамінанне’ (Нас.).

Менаві́та, менаві́це ’іменна’ (ТСБМ, Нас.), ст.-бел. меновите, мяновите ’тс’ (XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. mianowicie ’пайменна’, меновитый ’канкрэтны’ (XVI ст.) < ст.-польск. mianowity ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 194; Свяжынскі, БЛ, 7, 1975, 47).

Ме́ндзель ’укладка па 10 снапоў’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Да мэ́ндлік (гл.).

Ме́ндлік ’малая ўкладка снапоў у полі’ (зах.-бел., ДАБМ, к. 286). Да мэ́ндлік (гл.).

Ме́ней, ме́ній, ме́няй, ме́ні ’менш’ (ТСБМ, Жд. 1, Шат., Касп.; Лат. ССР, астрав., паст., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Рус. ме́нее, польск. mniej, н.-луж. mjenjej, в.-луж. mjenje, чэш. méně, славац. menej, славен. mànj(е), серб.-харв. ма̏ње, ст.-слав. мьн̑е. Прасл. mьnje. І.‑е. паралелі гл. меншы. Сюды ж ме́нець, ме́няць, ме́ніць ’рабіцца меншым, змяншацца’ (ТСБМ, Янк. 2, Юрч., Ян., Бяльк., Растарг.; смарг., Сцяшк. Сл.; міёр., Нар. сл.).

Ме́нечкі ’маленечкі’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем ме́ншы і мале́нечкі.

Мені́ння ’мена’ (валож., Сл. ПЗБ). З польск. mienieniejcʼCmięnič ’мяняць’.

Ме́нка ’абмен’ (ТС). Да ме́на (гл.).