Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Зляб ’непрыглядны, мізэрны чалавек’, злябоўка ’непрыглядная жанчына’ (бялын., Яўс.), злеб ’сноб’ (Касп., значэнне недакладнае; прыклад: «зьлеб ты пракляты, што мучыш?»). З лат. žlēba ’непрыглядны чалавек’ (Лаўчутэ, Сл. балт., 111). Лат. ž змянілася на зʼ. Параўн. яшчэ жлоб.

Зляк ’спалох’ (Мат. Гом.), злёк ’тс’. Рус. калуж. зля́ка ’спалох’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова з‑лякаць, з‑лякацца (гл. лякаць).