Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Вэ́дзґаць ’мазаць’. Гл. вэ́зґаць.

Вэ́дле ’побач’ (Жд.). Параўн. ст.-бел. ведле, ве́для, вэдля (Булыка, Запазыч.) ’адпаведна, паводле’. Укр. дыял. вегля́, ві́для (ст.-укр. ведля, ведлѣ). Запазычанне з польск. wedle (< vъ‑dьle). Гл. Рудніцкі, 1, 331; Булыка, Запазыч., 58. Параўн. Брукнер, 606. Гл. яшчэ Булахаў, Веснік БДУ, № 1, 1973, 59–61. Але бел. формы тыпу во́дле, во́длі могуць быць не запазычанымі (хоць такая магчымасць у прынцыпе не выключаецца: во́дле < wedle, з адаптацыяй першай часткі да ўсх.-слав. слоў з во‑ < въ‑), а спрадвечна ўсх.-слав. (аб гэтым гл. Фасмер, 1, 334).

Вэ́длік ’сноп’ (Сцяшк. МГ). Слова не зусім яснае па паходжанню. У іншых крыніцах яго няма, няма і ў суседніх мовах (рус., укр., польск.). Можна толькі прывесці некаторыя меркаванні наконт магчымасці этымалагізавання. У бел. мове ёсць слова мэ́длік (з шматлікімі фанетычнымі і марфалагічнымі варыянтамі; гл. ДАБМ, 874–877, № 286), якое азначае ’малая ўкладка снапоў у полі’. Можна думаць, што вэ́длік узнікла дысіміляцыяй з мэ́длік (м — л > в — л), а значэнне ’сноп’ (калі сапраўды такое ёсць) развілося з ’малой укладкі снапоў’ (’малая ўкладка снапоў > сноп’).

Вэ́длуґ, во́длуг ’паводле, у параўнанні’ (Мал., Шат., Сцяц., Жд., Янк. Мат.), вэ́длуг (тураў., Выг. дыс.), вэ́длук (Бір. Дзярж.). Ст.-бел. ведлугъ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. według (< vъ‑dъlg‑, vъ‑dьig‑; аб польскім слове гл. Брукнер, 90). Бел. форму водлуг можна лічыць адаптацыяй (першая частка трансфармавалася паводле ўсх.-слав. во‑ < въ). Таму вельмі няпэўнымі здаюцца меркаванні Яшкіна, Бел.-польск. ізал., 154–155 (форма ‑длуг ясна ўказвае на польскую фанетыку: długi). Гл. яшчэ Булахаў, Веснік БДУ, № 1, 1973, 59–61.

Вэ́дрык ’божая кароўка’ (З жыцця), укр. ве́дрик. Паводле Трубачова, Эт. сл., 1, 180–182, вэ́дрык — вынік трансфармацыі асновы *bedr‑, засведчанай у назвах божай кароўкі ў слав. мовах (агляд гл. у Трубачова, там жа). Іншая версія: сувязь з *vedr‑ ’яснае надвор’е і да т. п.’ (гл., напр., Г. Ф. Шило, Названия божьей коровки в украинских говорах («Совещание по общеславянскому лингвистическому атласу». М., 1969, с. 37).