Во́дле1 ’згодна з чым, адпаведна чаму’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Запазычанне з польск. (ГБЛМ, 1, 145). Падрабязна гл. вэдле.

Во́дле2 ’побач, вакол’ (Нас.). Рус. во́дле, во́дли і во́зле, укр. відля, візля, візлі, польск. wedla, wedle, чэш. vedle, славац. veďla, славен. vàdlje, серб.-харв. ва̀дље ’адразу, у тую ж хвіліну’. Звязваецца звычайна з рус. длина, прасл. *dьlgъ і інш. Параўн. таксама ст.-рус. д(ь)ля ’даўжыня’ (Брукнер, 89; Фасмер, 1, 334, 517). Паводле Праабражэнскага, 1, 90, зыходнай формай была vъ‑dьli, а ст.-чэш. форму vedlé Голуб-Копечны (98) рэканструююць як *vъdьlьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)