Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Начы́нка ’фарш’ (Растарг.), ’нафаршыраваная рыба, парася і інш.’ (ТС), начына́нка, начы́ненка, начыня́нка ’тс’ (Ян.). Да начыня́ць ’фаршыраваць’, гл. чыні́ць.

Начы́нне ’інструменты, прылады’ (Яруш.), ’драўляны посуд; набор рамесніцкіх прылад, інструментаў’ (Нас.), начы́нье ’набор прылад’: начынье кросна ткаць (ТС), начы́ння, начы́не, начы́нё, начы́нё ’ўвесь посуд у хаце; інструмент’ (Сл. ПЗБ), начы́нё ’сталярны інструмент’ (навагр., Нар. словатв.), начэнё ’рамесніцкія прылады’ (Кліх), начэ́ня ’сталярны інструмент’ (нясвіж., З нар. сл.), ’начынне, рэчы’ (лід., Сл. ПЗБ), ст.-бел. начине ’сукупнасць прадметаў, прыналежнасць якога-небудзь ужытку; посуд рознага прызначэння; рамесніцкі інструмент’ (Дасл. (Гродна), 121), укр. начи́ння ’посуд; інструмент, прылады; частка кроснаў’, польск. naczynie ’ёмістасці, посуд; прылады, інструменты’, чэш. náčiní ’рамесніцкія прылады; кухонны посуд’. Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 94), ст.-бел. начинье (начынье) ’прылада, інструмент’ (з пач. XVI ст.) запазычана са ст.-польск. naczynie ’тс’; улічваючы геаграфію, хутчэй можна гаварыць пра арэальную інавацыю, цэнтр якой знаходзіўся, відаць, на чэшскай моўнай тэрыторыі (параўн. ст.-чэш. náčiní ’інструмент; посуд’). Да чын ’спосаб’, параўн. такім чынам ’так, такім спосабам’, паралельнае да надоба, надобʼе ’хатнія рэчы, прылады’ (славен. dob ’спосаб, рад’), параўн. балг. на́чин ’спосаб’ і інш., першапачаткова ’рэчы, што прызначаюцца для пэўнага спосабу працы; адпаведным чынам выкарыстоўваюцца’, гл. Махэк₂, 387; Брукнер, 82. Маг. начы́ньня ’вантробы’ (Бяльк.), фармальна тоеснае разгледжаным словам, мае іншае паходжанне: ад начыня́ць, чыні́ць ’фаршыраваць’.

Начыры́ць ’начарціць’ (Ян.). Ад чырыць ’чарціць, праводзіць лінію’.

Начэ́льнікі ’абіўка з тонкіх дошак у вушаках’ (гродз., КЛА). Да чало ’пярэдняя частка’, параўн. рус. начёльники ’два брусы над чалом печы’ і інш.

Начэ́пніца ’памылка пры снаванні кроснаў’ (Сл. ПЗБ). Гл. нац$пніца ’тс’.

Наш, укр. наш, рус. наш, польск. nasz, чэш., славац. naš, в.-, н.-луж. naš, палаб. nos, славен. nàš, серб.-харв. на̏ш, балг., макед. наш, ст.-слав. нашь. Прасл. *našь, з і.-е. nōs з расшырэннем *‑jь < *‑i̯os, гл. Фасмер, 3, 51; ESSJ SG, 2, 440.

На́ша ’кіслае малако’ (Мат. Маг.). Няясна; магчыма, да наш (гл.), параўн. эўфемізм нашаннб (нашъ‑онъ‑нб) ’кал, дрэнь’ (Нас.); сувязь з рус. няша ’іл, рэдкая гразь; плесня, цвіль’, якое выводзяць з комі naša ’пена, асадак, гушча, іл’ (Фасмер, 3, 95), нягледзячы на значную фармальную і семантычную блізкасць, здаецца праблематычнай, перш за ўсё па лінгвагеаграфічных меркаваннях; па семантычных меркаваннях цяжка звязаць з літ. naša ’ўраджай’.

Нашабуня́ць (нашыбуняць) ’хутка што-небудзь зрабіць’ (чавус., Нар. сл.). Ад шабуняць (гл.).

Нашакаля́ць ’нашчапаць’, нашакаліняць ’насмяюць’ (Сл. ПЗБ). Ад шакаль, шакалінай ’трэска, аскепак’ (гл.).

*Нашалдзіцца, нашалдітысь ’набалбатацца’ (драг., З нар. сл.). Гл. шалдзіць.