Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Рэзне́нця, разне́ньця ’рэзкі боль’ (воран., Сл. ПЗБ). З польск. rznięcie ’тс’ (Сл. ПЗБ 4, 331).

Рэ́знік1, рэ́зка, рэ́ская трава, рэза́к ’разак, Stratiotes L.’ (ЛА, 1, Мат. Гом.), ’зараснікі рагалісніку Ceratophyllum demersum L.’ (Ялік.), рэ́зьнік, рэ́зя ’рачная трава падобная да альясу, разак’ (Сл. ПЗБ), рэ́зьнік ’балотная трава’ (Нар. лекс.), рэ́ская трава ’асака, Carex L.’ (ЛА, 1). Расліна атрымала такую назву паводле вострых краёў лісця. Ад рэзаць (гл.).

Рэ́знік2 ’пшанічная аладка, спечаная з раскачанага цеста, разрэзанага на чатырохвугольныя часткі’ (Нас.), рэ́знікі ’тс’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс., Сцяшк. Сл.), рэ́зьнік ’тс’ (Янк. Мат.), ’тс’ (Бяльк.), рэ́знік ’пернік’ (Сцяшк. Сл., Юрч.), ’луста’ (Нік., 88), рэ́знічак ’тс’ (Юрч. СНЛ). Серб. і харв. реза́нац ’адрэзаны кавалак’, реза́нци ’локшыны’. Да рэзаць (гл.), параўн. яшчэ семантыку палама́нцы ’печыва з мукі; ламанцы’ (Сл. Гродз.) ад ламаць.

Рэ́знік3 ’мяснік’ (Мат. Гом., Нас., ТС, Байк. і Некр.). Гл. разнік.

Рэ́знік4 ’кош, сплецены з нітак’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.). Дээтымалагізаваная форма ад рэзгіны (гл.).

Рэ́зніца ’сячкарня’ (ЛА, 2, Мат. Гом.), ’бойня; мясныя яткі’ (Нас., ТС), рэ́зьніца ’тс’ (Байк. і Некр.), ’сячкарня (саламарэзка)’ (Бяльк.). Гл. разніца.

Рэ́знуць ’разануць; стукнуць, ляснуць’ (ТСБМ, ТС), рэ́знуцца ’моцна стукнуцца’ (ТСБМ, Мат. Гом.; ганц., Сл. ПЗБ; Шат.). Славац. reznuť ’ударыць’. Ад рэзаць (гл.).

Рэ́зны: у выразе рэ́зны камень ’онікс’ (Байк. і Некр.). Ад рэзаць (гл.).

Рэзо́н ’сэнс, падстава, разумны довад’ (ТСБМ). З рус. резон ’тс’, якое з фр. raison ’прычына’ < лац. ratiōnem ’тс’ (Фасмер, 3, 463).

Рэ́зрух ’разруха; беспарадак’ (Нар. Гом.). Гл. разруха, розрух.

Рэзульта́т ’вынік’ (ТСБМ). З руск. результат ’тс’ < фр. resultat ’тс’.

Рэ́зчык ’той, хто рэжа; разьбяр’ (ТСБМ), ’хто пілуе дровы’ (ТС), рэ́шчык ’разец’ (вільн., Сл. ПЗБ, Шатал.). Ад рэзаць (гл.).

Рэзь1 ’дробна нарэзаная салома на корм’ (Байк. і Некр., Бяльк., Касп., Мат. Гом., Нас., Шатал., Юрч., Сл. ПЗБ, Нар. лекс.); сюды ж рэзь ’дызентэрыя’ (ЛА, 3), ’боль у жываце’ (Байк. і Некр., Нас.), ’рэзкі боль’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’аперацыя’ (Жд. 1). Укр. різь ’рэзь’, рус. резь, польск. rzeź ’забой скаціны’. Прасл. *rězь < *rězati. Гл. рэзаць.

Рэзь2 ’сетка з вялікімі вочкамі’ (мін., ЛА, 1), ’сетка з тоўстых вяровачак’ (гом., ЛА, 1). Падобна на тое, што аднолькавая форма, зафіксаваная ў двух рэгіёнах, мае адрознае паходжанне. Лексема з першым значэннем суседзіць з формай рэ́жа ’тс’ (гл. рэжа1), якая ад рэ́дкі, можна дапусціць, што і рэзь першапачаткова фігуравала як рэдзь < рэдкі (гл.). Але пад уплывам пераасэнсавання кораня рэж‑ як ад рэжу < рэзаць, адбылася і замена рэдзь > рэзь. Другое значэнне дазваляе меркаваць, што форма рэзь не ад рэзаць, як можа падацца на першы погляд, а ад рэзгіны (гл.) шляхам адаптыўных зменаў, параўн. яшчэ формы гэтага слова рэ́зкі (Шатал.), рэ́зіні, рэ́звы (ДАБМ, камент., 826). Гл. яшчэ наступнае слова.