Рэдзь1 ’столка’ (ТСБМ, Жд. 3, Мат. Гом., Ян., Янк. Мат., Сл. ПЗБ), ’раз; чарга; адзінка вымярэння; столка’ (Байк. і Некр., Касп., Нас.), рэ́дка, рэ́дачка ’тс’ (Юрч. СНЛ), радзь ’столка’ (докш., Сл. ПЗБ). З пераасэнсаваннем кораня пад уплывам народнай этымалогіі з польск. ryza, reza ’стос (паперы)’ < ням. Ries ’тс’.

Рэдзь2, рэць, ’рыбалоўная сетка з рэдкага палатна’ (віц., калін., ЛА, 1; ашм., Сл. ПЗБ; ТС), ’знешнія сценкі рыбалоўнай сеткі’ (Жыв. НС, З нар. сл.). Бязафікснае ўтварэнне ад рэдкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)