◎ Мялец ’мужчына, які меле ў жорнах’ (Інстр. III), чэш. мар. швіве, славен. mlevec ’тс’. Да малоць (гл.). Прасл. шві⇉другая ступень чаргавання асновы mol‑/ml·.
Мяле́ць ’рабіцца мелкім, неглыбокім’ (ТСБМ). Да ме́лкі (гл.).
◎ Мялён ’млён’ (Гарэц., Др.-Падб., Касп., Сл. ПЗБ), міёр. ’чалавек, які многа есць’ (З нар. сл.), валож. ’балбатун’ (Сл. ПЗБ). Да млён (гл.). Карэннае ‑я‑ другаснае (пад уплывам меле, мелюць).
Мя́ліва ’матэрыял, падрыхтаваны да мяцця’ (Нас.). Да мяць (гл.). Карэннае ‑л‑ можна, відаць, растлумачыць уплывам мя́ла, мя́ліца (гл.).
◎ Мяліна ’неглыбокае месца на рацэ або возеры’ (Інстр. I). Да мель (гл.). Аб суфіксе -іна гл. Сцяцко, Афікс. наз., 156.
◎ Мяліса ’эльсгольцыя, Elsholzia Willd.’ (гродз., Кіс.). Яна адносіцца да сямейства губакветкавых, дзе таксама і мяліса (Melissa officinalis L.’): перанос назвы аднаго віда на другі паводлё падабенства паху.
◎ Мя́лісты ’мялаваты’ (карэліц., Нар. лекс.). Да мяла (гл.). Аб суфіксе ‑іст гл. Бел. гр.₂, 1, 303.
Мя́ліца, мя́льліца, мя́льніца ’церніца’, ’цёрла, макацёр’ (БРС, Нас., Дэмб., Гарэц., Бір. Дзярж., Федар. 1, Грыг., Яруш., Касп., Сл. Брэс., Бяльк., Сцяц., Сл. ПЗБ, Сцяшк.; КЭС, лаг.), ’чалавек, які вяла працуе, цяжкі на пад’ём у рабоце’, ’дурнаваты, тупы’, ’непаваротлівы’, ’які паволі едзе’ (Нас., Сцяшк., Сцяц., Шат.; Мат. Маг.), ’рот, пашча’ (слонім., Арх. Бяльк.; Грыг., Касп.). Рус. мя́лица, укр. мʼя́лиця, мня́лиця, польск. międlica, чэш. mědlice ’тс’, славац. mädliť ’мяць, размінаць’, макед., балг. мелица ’мялка’. Прасл. mędlica < męti > мяць ’расціраць’.
Мялі́ць ’бяліць вапнай’ (Нас.). Кантамінацыйнае ўтварэнне з мел ’вапна’ і бялі́ць (гл.).
◎ Мялі́чны ’які мае добры апетыт’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Да мяла, мяць (гл.). Магчыма, спачатку утварыўся назоўнік з суфіксам ‑in (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45), з якога пазней — прыметнік. Параўн. таксама паўн.-рус. мялка ’той, хто любіць паесці’.