Растры́сціць (растри́сциць) ’раскрышыць на дробныя часткі’ (Нас.). Да трысціць (гл.).
Растурхаць ’разбудзіць, раскатурхаць’ (Сцяшк. Сл.): растурхаў сярод ночы (Сержп. Казкі), расту́ркаць, рістурька́ць ’разварушыць, растармашыць’ (Бяльк., Ян., Юрч., Жд. 3). Вытворныя ад турхаць, туркаць (гл.).
Расты́ мн. л., расткі ’карэнне’, ’адросткі, храсткі на бульбе’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Гл. раст, расток.
*Растыльбушы́ць, ростыльбушы́ты ’раскідаць, растрыбушыць’ (Лексика Пол.). Утворана ад тэльбух ’чэрава’ (гл.) аналагічна да растрыбушы́ць (гл.).
Расты́рка ’звадка, сварка’ (Нас.), ст.-бел. ростырка, ростыркъ ’нязгода, нелады, спрэчка, сварка, рознагалоссе’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычана з ст.-польск. roztyrk, польск. rozterka ’душэўны разлад, няўпэўненасць’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 55; Булыка, Лекс. запазыч., 38).
Расфуфы́ра ’краля, модная, модніца’ (ТСБМ; міёр., З нар. сл.). Да фуфырыцца ’надувацца’, магчыма, запазычанага з рус. фуфыриться ’тс’, паводле Фасмера (3, 212), анаматапеічнага паходжання, якое перакладаецца як надыма́цца (Ласт.).
Расхаля́піць ’шырока расчыніць (дзверы, вароты, акно)’ (Варл.). Вакалізаваны варыянт да хля́паць (гл.), параўн. гукаперайманне хляп (пра рэзкае расчыненне ці закрыццё дзвярэй, варот і інш.).
*Расхара́таць, росхора́таты ’разбурыць, раскідаць’ (бяроз., Шатал.). Ад харатаць (гл.).
*Расхе́ўрыс, росхе́ўрыс ’разыходжанне’ (ТС). Іранічнае ўтварэнне на базе хе́ўра ’кампанія’ (гл. хэўра) або хаўру́с ’супольнасць, суполка’ (гл.).
Расхі́станы (рісхістаный) ’расшпілены, расхрыстаны’ (Бяльк.). Да хістаць (гл.), параўн. з іншай асновай укр. хисти́ти ’прыкрываць, захінаць, абараняць’ (< *xystati, гл. ЭССЯ, 8, 159), прадстаўленага ў хі́сьць ’прыхільнасць’ (Нас., Бяльк.), гл.