◎ Нарыца́ць ’называць?’: Нарицай, мати, Ивана своимъ сы‑ номъ (магіл., Шн. 2, 620). Запазычана са ст.-слав. нарнцати ’зваць, клікаць, называць’ (ц < Ос паводле т. зв. трэцяй палаталізацыі), гл. наракиць, нарачоны.
◎ Нары́ціцца ’нарыхтавацца, мець намер’ (Бяльк.), ’наважыцца зрабіць што-небудзь’ (браг., З нар. сл.), ’намерыцца’ (рэч., Мат. Гом.). Паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 98), адлюстроўвае прасл. *ryti ’імкнуцца’, паралельнае да *гъиаН ’імкнуцца зрабіць што-небудзь’, ’старанна працаваць’, параўн. кашуб. zarevac (*zaryvati) ’заўзята працаваць’, рус. наройный ’старанны’ і пад.
◎ Нары́цца ’наткнуцца, напароцца’ (ТС), ’натрапіць, наскочыць’: Нарыўса на жураўля на балоці (саліг., Нар. словатв.). Да рыць (гл.), пра паралелізм у развіцці прасл. *ryti, *гъоай і *rinęii гл. Мяркулава, Этимология–1978, 98, параўн. нарвацца ’натрапіць’, нарынуць ’тс’ і пад.
На́рыць ’бадзяцца’ (Бяльк.). Разам з ны́рыць ’тс’ (Бяльк.) да *ner‑/nor‑/nar‑, што адлюстроўваюць аблаўтныя адносіны прасл. *noriti, роднаснага літ. nérti ’знікаць, ныраць, уцякаць у нару, у лес, у поле’, параўн. шны́рыць і шна́рыць ’шастаць, шукаць’, гл. нара́.
◎ Нарэ́ндзіць ’прыстроіць, нарыхтаваць’ (Арх. Федар.). З польск. narzędzić, narządzić ’тс’, чаму адпавядае беларускае па паходжанню нарадзіць ’тс’, гл. нараду.
◎ Нарэ́пяці́цца ’прыгожа адзецца, напудрыцца, падмаляваць губы, падвесці бровы’ (навагр., Нар. сл.). Да рэпетыцыя?
◎ Нарэў ’вялікі мядзведзь’ (Інстр. 2). Няясна, магчыма, да рваць (гл.), прасл. *гъиайу якое, паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 96), магло мець значэнне ’схапіўшы зубамі, адарваць кусок’. Відаць, як і іншыя назвы мядзведзя, табуізаваная.
◎ Нарэ́чанька ’назва танца’ (светлаг., чач., Мат. Гом.), наричэнька ’від танца’: Нарэчэньку танцэвалі по парах, адзін подпеваў (ТС), «на рэчаньку» ’тс’ (Полымя, 1988, 8, 175). Ад слоў песні, якой суправаджаўся танец: «Выйду я на рэчаньку…»
◎ Нарэ́ч’е ’мова, голас’: Нема нарэчʼя крыкнуць (ТС), рус. наречие ’слова; нараканне’, ст.-слав. нарѣчие ’прыгавор, рашэнне’. Да *rekti ’сказаць’, гл. рикнуць.
Нарэ́шце ’напаследак, урэшце’ (Нас., Гарэц., Яруш., Сл. ПЗБ), нарэ́шці ’тс’ (Сл. ПЗБ), нарэ́шця ’апошнім, пазней за іншых’ (навагр., З нар. сл., Сл. ПЗБ), нарэ́сьце ’тс’ (Жд. 1), нарэ́шты ’напаследак, у канцы’ (Булг.), на рэ́што ’тс’ (Нас.). Да рэ́шта ’астатак, рэшта’ (гл.) або непасрэдна з польск. nareszcie ’ўрэшце, напаследак’.