Кня́ваць 1 ’мяўкаць’, ’прасіць, прыставаць’ (Сл. паўн.-зах., ДАБМ). Ці не кантамінацыя ад кнаваць і канаць, канькаць (гл.), параўн. княгаць (гл.).
Кня́ваць 2 ’ледзь ісці, ледзь жыць’ (Шат.). Да кляваць (гл.).
◎ Кня́гаць ’канькаць, выпрошваць’ (Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. апяваць ©.
Княгі́ня 1 ’жонка князя’ (ТСБМ). Укр. княгиня, рус. княгиня ’тс’, балг. княгиня, серб.-харв. кнѐгиња, славен. knegínja ’тс’, чэш. kněhyne, kněni, славац. kneginja ’тс’, в.-луж. knjéni ’пані’. Да прасл. kъnęgyni, утворанага пры дапамозе суфіксацыі на ‑yni (SP, 1, 139) ад *kъnęgъ перад трэцяй палаталізацыяй, згодна з якой *kъnęgъ > kъnędzь (гл. князь 1).
Княгі́ня 2 ’нявеста’ (ТСБМ, Нар. словатв., З нар. сл., Сержп. Грам., Яруш., Хрэст. дыял., Шн., Гарэц., Грыг.). Гл. княгіня 1.
Княж ’шафер’ (Мат. Гом.). Параўн. княжына (гл.).
Княжы́на ’дружка’ (Мат. Гом.). Гл. князь 2.
Кня́жыч ’Месяц, нябеснае свяціла’ (Нар. сл.). Да князь 1 (гл.).
Князь 1 ’правадыр войска і правіцель вобласці ў феадальнай Русі’ (ТСБМ, Яруш.). Укр. князь, рус. князь, ст.-рус. кънязь ’тс’, ст.-слав. кънѧзь, балг. кнез, серб.-харв. кне̑з, славен. knȇz ’тс’, польск. książę, чэш. kníže, славац. knieža, в.-луж. knjez ’пан’, палаб. knąz ’шляхціц’. Прасл. kъnędzь было запазычана з германскіх моў, ва ўсякім разе задоўга да трэцяй палаталізацыі. Параўн. княгіня (гл.). Аб старажытнасці запазычання сведчыць, відаць, таксама рухомасць акцэнтуацыйнай парадыгмы пры кароткім галосным у корані. Прагерм. kuningaz ’правадыр, кароль’ тлумачыцца як утварэнне на ‑ingaz ад прагерм. kunja ’род’ (лац. genus, ст.-грэч. γένος, ст.-інд. jánaḥ ’тс’). Такім чынам, у прагерманскай мове наглядаецца словаўтваральная інавацыя афіксна-семантычнага тыпу (славянскія мовы не ведаюць ніводнага спрадвечнага слова з суфіксацыяй ędʼzʼь) (Мартынаў, Лекс. взаим., 47–48). Параўн. Кіпарскі Gemeinslav., 181; Экблум, ZfSlPh, 30, 6; Экблум, ScSL, 3, 176. Князь у значэнні ’жаніх’ — табуізм (гл. Хаверс у Фасмера, 2, 266). Такое ж трэба сказаць і аб княгіня ’нявеста’.
Князь 2 ’малады, жаніх’ (Нас., Яруш., Грыг., Гарэц., Нар. лекс., З нар. сл., Маш., Сержп. Грам.), ’дружка’ (Кольб.). Гл. князь 1.