Кна́йпа ’шынок’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. knáipė, ням. Kneipe ’тс’ (там жа, 490). Праз польск. knajpa ’тс’ з ням. Kneipe (Слаўскі, 2, 284).
Кнак ’нясцёртыя новыя (вялікія) грошы’ (Янк. I). Няясна.
Кна́тка ’цэўка’ (Жд. 3). Магчыма, з польск. gnatka ’косць’. Параўн. польск. gnat ’косць’.
Кна́цаць ’бегаць за дзяўчатамі’ (Мат. Гом.). Да гукапераймальнага кнацаць ’удараць’. Параўн. прыўдараць ’заляцацца ’.