◎ Кню́па ’ганарыстая жанчына з характарам’ (Нар. лекс.). Укр. кнюпіти ’сядзець сагнуўшыся’, хнюпити голову, нос ’апусціць галаву, нос’, похнюпитися ’сядзець сумна, маркотна’. Як здаецца, кнюпа ’ганарыстая жанчына з характарам’. Скнюпа ’маўклівая, маркотная жанчына’. Гэта беларуска-ўкраінская ізалекса балтыйскага паходжання. Параўн. літ. kniäubtis ’сядзець, апусціўшы галаву’, kniubti, knubti ’сагнуцца’ (параўн. ЕСУМ, 2, 475).
◎ Кнюпцюры́ ’кіпцюры’ (Сцяшк.). Кантамінацыя кніпці (гл.) з кіпцюры (гл.).
◎ Кню́ха ’жывот’ (Нар. лекс.), ’тоўсты чалавек’ (Мат. Гом.). Магчыма, кантамінацыя кіндзюх і бруха (*кіндзюха > кнюха).
◎ Кнюха́ты ’брухаты’ (ТС). Гл. кнюха.