◎ Кнува́ць ’ныць, плакаць’ (Бяльк.). Хоць семантычна да волі далёкае, але усё ж такі звязана з укр. кнувати ’задумваць нешта злачыннае’. Апошняе разглядаецца як запазычанне з польск. knować ’тс’ (ЕСУМ, 2, 474). Разыходжанні ў значэнні можна вытлумачыць семантычнымі працэсамі Параўн. кнуваць ’ныць, плакаць’ (^скардзіцца, паклёпнічаць’).
Кнур ’кныр’ (Нас., Мат. Гом., Яруш., Сл. паўн.-зах., ТС, Нар. сл., Бяльк., Сцяшк., Бір.). Гл. кныр.
Кнут ’пуга’ (Сл. паўн.-зах., Яруш., Бяльк., Сцяшк.). Укр. кнут, рус. кнут, ст.-рус. кнутъ (іншыя славянскія паралелі — запазычанні з рускай мовы). Крыніца ўсходнеславянскіх слоў паўночнагерманская: ст.-ісл. knutr ’вузел’ (гаворка ідзе пра «вузлаваты» біч). Іншыя этымалогіі неверагодныя (Фасмер, 2, 265).