Кнут ’пуга’ (Сл. паўн.-зах., Яруш., Бяльк., Сцяшк.). Укр. кнут, рус. кнут, ст.-рус. кнутъ (іншыя славянскія паралелі — запазычанні з рускай мовы). Крыніца ўсходнеславянскіх слоў паўночнагерманская: ст.-ісл. knutr ’вузел’ (гаворка ідзе пра «вузлаваты» біч). Іншыя этымалогіі неверагодныя (Фасмер, 2, 265).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)