Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Бурук ’нелюдзімы чалавек’(Яўс.). Як і шмат іншых экспрэсіўных слоў, не вельмі яснага паходжання. Магчыма, да буры́ць (гл.). Параўн. рус. дыял. бури́ть ’лаяць’. Не выключаецца таксама сувязь з біру́к ’воўк’ (гл.), рус. бирю́к ’тс’, якое пераносна ўжываецца і ў значэнні ’нелюдзімы чалавек’.

Бурцалёк ’цурбан’ (= буртэ́ль) (Касп.). Няяснае слова. З *бу́рцаль < польск. *burtel (параўн. burtyl, гл. пад буртэль)?

Бурча́ ’топкае месца’. Гл. бу́рчак 2.

Бурча́к 1 ’гатунак гароху’ (Сцяц., Жд., Касп.), ’гарох буйнога гатунку’ (КЭС, лаг.), бу́рчак ’буры гарох’ (Др.-Падб.). Польск. burczak ’звычайны або буры гарох’. Фасмер (1, 249) (без польскага матэрыялу) лічыць, што гэта запазычанне з цюрк. моў (тур., туркм., чагат. burčak ’гарох’). Наводзіць сумненне адсутнасць гэтага слова ва ўсходніх гаворках, рус. і ўкр. мовах. Можа, запазычанне з польск. burczak (якое, здаецца, Варш. сл., 1, 236, выводзіць ад bury): параўн. націск у бу́рчак.

Бурча́к 2 ’ручай з хуткім цячэннем вады’ (Арх. ГУ), ’адрэзак ракі, дзе хуткае цячэнне’ (Янк. I), бурча́ ’топкае месца’ (Яшкін). Укр. бу́рчак ’тс’. Да бурча́ць (гл.). Параўн. і бурку́н ’месца, дзе шуміць вада ў рацэ’ (Сцяшк. МГ).

Бурча́ць (БРС, Нас., Яруш., Касп., Бяльк., Шат.), бурчэ́ць (Гарэц.). Таксама бу́ркаць, бу́ркнуць, бурката́ць. Гэтыя дзеясловы азначаюць розныя гукі (шум вады, голас чалавека і да т. п.). Параўн. яшчэ буркава́ць (голубы буркуюць). Укр. бу́ркати, бурча́ти, буркоті́ти, буркота́ти, бурку́ку́! (выклічнік, які перадае голас голуба), рус. бу́ркать, бурча́ть, польск. burknąć, burczeć, славен. búrkati і г. д. Гукапераймальнае. Бернекер, 102; Праабражэнскі, 1, 54; Рудніцкі, 262; Шанскі, 1, Б, 233. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 245, 249. Няпэўна Бецэнбергер, BB, 26, 188 (сувязь з *burʼa ’бура’).

Буршты́н (БРС, Гарэц., Нас.), таксама брушты́н (Касп., Нас.); буршты́навы, бруштыно́вы, брушты́навы ’колер з адценнем жоўтага’ (Інстр. II, БРС). Слова гэтае ўжо ў Бярынды. Укр. буршти́н, бру́штин ’тс’. Запазычанне з польск. bursztyn ’тс’ < н.-ням. bornstēn (ням. Bernstein, літаральна ’палаючы камень’). Бернекер, 102; Рыхардт, Poln., 38; Кюнэ, Poln., 46; Булыка, Запазыч., 53; Шалудзька, Нім., 24; параўн. Брукнер, 50. Рудніцкі (267–268), зыходзячы з націску, выводзіць слова непасрэдна з ням. мовы.

Бу́ры. Засведчана з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч., 53). Рус. бу́рый (з XII ст.), укр. бу́рий, польск. bury ’цёмна-шэры’, славац. burý. Зыходзячы з геаграфіі слова, лічаць, што гэта запазычанне з усх. моў (як і многія іншыя назвы колеру): з цюрк. (тур.) bur ’рыжай масці’ < перс. bōr ’гняды, рыжай масці’. Міклашыч, Türk. El., 1, 269; Nachtr., 1, 18; 2, 90; Міклашыч, 24; Корш, AfslPh, 9, 493 і наст.; Праабражэнскі, 1, 54. Але і тут ёсць няпэўнасці (гл. Слаўскі, 1, 51; Курыловіч, PF, 10, 335–336). Іншая версія: запазычанне з лац. burrus ’багровы’ (Бернекер, 102; Мацэнаўэр, LF, 7, 17 і наст.; Брукнер, 50). Махэк₁ (51–52) лічыў, што славац. burý (аб масці валоў) < рум. bur(ă) ’вол’ (а гэта з лац. burrus) і пасля пашырылася і ў іншых слав. мовах.

Буры́ць 1 ’руйнаваць’ (БРС, Шат., Нас., Бяльк., Касп.), ’распускаць вязанае’ (Жд.), бу́рыць ’разрываць, руйнаваць’ (КЭС, лаг.). Рус. бури́ть ’руйнаваць, кідаць і г. д.’, укр. бу́рити ’руйнаваць; моцна ліць, ліцца і г. д.’ У розных, але падобных значэннях і ў іншых славян: польск. burzyć, чэш. bouřiti, серб.-харв. бу́рити се і г. д. Звязана з слав. *burʼa (гл. бу́ра), Слаўскі, 1, 51; Мейе, RS, 2, 65; Махэк₂, 62 (лічыць *burʼa аддзеяслоўным утварэннем); Фасмер, 1, 244–245. Іначай (але паводле Фасмера, там жа, непераканаўча) Праабражэнскі, 1, 658 (рус. і ўсх.-слав. buriti < oboriti кантамінацыяй з бу́ря). Сюды ж адносіцца і бел. буры́цца ’абвальвацца’ (Нас., Касп., Жд.), бу́рнуць ’шпурнуць’ (Арх. Бяльк., слонім.), бурну́ць ’тс’ (Янк. III), бура́ць ’шпурляць, кідаць’ (Янк. III). Параўн. рус. бурну́ть ’шпурнуць, кінуць’, буря́ть ’кідаць, шпурляць, руйнаваць’.

Буры́ць 2 ’мачыцца’ (Гарэц.), бу́рыць (Нас.), бурэ́ніць ’тс’ (Бяльк.), буры́ць ’моцна ліць ваду’ (Шат.). Рус. дыял. бури́ть, бу́риться ’тс’, бу́рила ’дзіця, якое ноччу мочыцца’. Развіццё значэння зразумелае з рус. дыял. лексікі: бу́ри́ть ’біць крыніцай, бурліць’; ’наліваць багата, праз край’ (→ ’мачыцца’). Усё да бу́ра, бу́ры́ць (гл.). Параўн. і ўкр. бу́рити ’моцна ліць, ліцца’.

Бурэ́ніць. Гл. буры́ць 2. Дзеяслоў бурэ́ніць узнік з формы буры́ць далучэннем «экспрэсіўнага» дзеяслоўнага суфікса ‑эн‑, вядомага амаль ва ўсіх славянскіх дыялектах.

Бур’я́н 1 ’бур’ян’ (БРС). Рус. бурья́н, укр. бурʼя́н. Падобныя формы ёсць і ў іншых славян: балг. бу́рен ’тс’, серб.-харв. бу́рјан ’Sambucus ebulus’, славац. burina, польск. burzan (< укр.; Слаўскі, 1, 51) і г. д. Этымалогія слова вельмі няпэўная (чэш. burina, buřeň з славац. burina; чэш. buřan з рус. бурьян; Махэк₂, 77); яно лічыцца няясным па паходжанню (Слаўскі, 1, 51; Махэк₂, 77). Старыя версіі (сувязь з пырей: Патабня, РФВ, 4, 189, праформа *prujanъ; сувязь з ням. Baldrian, лац. valeriana: Праабражэнскі, 1, 55; роднаснасць з былиѥ: Младэнаў, 50) не пераконваюць (Рудніцкі, 1, 269, лічыць, што тлумачэнне Патабні ўсё ж найбольш падыходзіць). Фасмер (1, 249–250) думае пра сувязь з рус. бури́ть ’раскідваць’ (бурьян, ’тое, што пышна разраслося’). БЕР, 1, 91: сувязь з *bujьnъ ’буйны’ (там і агляд слав. форм). Незразумела Шанскі, 1, Б, 236 (ад асновы бур‑|был‑: былинка). Параўн. і Прыцак, IJSLP, 8 (1964), 41–45. Гл. яшчэ Кніежа, 113; MESz, 1, 391–392 (венг. burján < слав.).

Бур’я́н 2 ’навальніца з вялікім ветрам; бура’ (Яшкін). Адбыць, кантамінаванае слова: буран, бура + буяць, буян?