Буя́н 1 буе́н ’непакладзены бык’ (ДАБМ, 883), буя́н ’бык’ (Дразд.). Бясспрэчна, звязана з буя́ць ’бушаваць, шалець, буяніць і да т. п.’ Форма буя́н вельмі падмацоўвае вывядзенне буя́к ’бык’ таксама ад буя́ць. Гл. яшчэ Лабко, Бел.-польск. ізал., 70–72.
Буя́н 2 ’птушка бык’ (Дразд.). Ад буя́н ’бык’. Параўн. іншыя назвы гэтай птушкі: буга́й, бык.
Буя́н 3 ’дэбашыр’, буя́ніць. Рус. буя́н, буя́нить і г. д. Шанскі (1, Б, 243) лічыць буян уласна рускім словам, вытворным ад буй ’смелы і да т. п.’ Але хутчэй буян, буяніць — утварэнні ад буяць ’бушаваць, шалець і г. д.’ прынамсі на бел.-рус. моўнай тэрыторыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)