Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ла́цвіна1 ’лата’ (Нас.), укр. закарп. латеа, рус. смал., бран., кур., арл. латвійца, палаб. lotvd, н.-луж. łatwa, славен. lȃtva, харв. (у Венгры!) latva ’тс’. Прасл. latva, laty. Да латач- -^‑аснова сведчыць пра вельмі ранняе запазычанне з с.-в.-ням. latte, late (Слаўскі, 5, 37–38, а таксама Шустар-Шэўц, 10, 765).

Ла́цвіна ’дабро’, ’добра’ (Бяльк.). Адпрыслоўнас ўтварэнне. Да латва (гл.).

Лаці́на ’лацінская мова’ (Нас.), ст.-бел. латина, латына ’тс’, ’каталіцызм’ (XV ст.), запазычана са ст.-польск. łacina, якое з лац. latina (Кюнэ, Poln., 73; Булыка, Лекс. запазыч., 187).

Ла́ціць1 ’латаць’ (талач., ДАБМ). Да лата1 ’лапік’ (гл.). Суф. ‑іць аформіўся пад уплывам дзеяслова ладзіць ’тс’.

Ла́ціць2 ’прыбіваць страху латамі’, ’прыбіваць латы да крокваў’ (Бяльк., Касп., Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.; ваўкав., КЭС). Да лата2 (гл.).

Ла́цкан ’адварот на грудной частцы вопраткі, якая зашпільваецца’ (ТСБМ, Грыг.). Запазычана з ням. Latz ’лацкан’, ’нагруднік’ або з памяншальнай формы Lätzchen праз рускую мову (Мацэнаўэр, Cizí sl., 235; Фасмер, 2, 468).

Лацна́ць ’лаўчыцца’ (Юрч.), ’дагаджаць, наравіць’ (Бяльк.), смал. лацнять ’абмяркоўваць, выбіраць, шукаць самы лепшы спосаб (у якой-небудзь справе)’, лацнацца ’вадзіць дружбу, сябраваць’ (Нас.). Запазычана са ст.-польск. łacnić ’аблягчаць’, lacnić się ’рыхтавацца’, ’прыстасоўвацца^ Сłacny. Да лацно (гл.).

Лацно ’добра, лёгка’ (полац., Хрэст. дыял.; паст., лаг., Сл. паўн.-зах.; міёр., Нар. сл.), ст.-бел. лацно, лацный (1502 г.) ’лёгкі, зручны, прыхільны’ і інш. запазычаны са ст.-польск. łacno, łacny (Жураўскі, SlOr, 10 (1), 1961, 40; Карскі, Труды, 312; Булыка, Лекс. запазыч., 194) < latjьnъ < latjati, параўн. славен. lȃčati se, серб.-харв. ла̏пати ’хапацца, браць’ (Слаўскі, 4, 413–414).

Лацу́бікі ’прысмакі’ (пух., Сл. паўн.-зах.). Утворана па форме, як і ласунікі (гл. ласы), ад мяркуемага + ласуба (< ла- сы). Аб суфіксах ‑оба/‑уба/‑эба гл. Сцяцко, Афікс. наз., 119.

Лацу́й ’гультай’ (люб., Сл. паўн.-зах.). Няясна. Магчыма, ад лацны, якое са ст.-польск. łacny ’вольны, не заняты’. Пры гэтым ‑н∼ выпадае. Параўн. драг. міцны ’моцны’ > моцук’велікоднае яйка з моцнай шкарлупінай’. Аб экспрэсіўным суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 134.

Лацы́га ’гультай, лайдак’ (Марц.). Няясна. Відавочна, з валацуга (гл.) у выніку паступовага адпадзення (у якасці пратэтычных) ß-, ‑а‑. Суфіксальныя варыянты з элементам ‑г‑ гл. у артыкуле валацуга. Не выключана, аднак, утварэнне ад лата (гл.) пры дапамозе суф. ‑ыга. Аднак пры гэтым назіраюцца цяжкасці для растлумачання ‑ц‑ замест ‑т‑.

Лачачу́ха (зневаж.) ’мажная жанчына’ (встк., Мат. Гом.). Няясна.