Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лахмо́цце, лахмо́цьця, лахмуо̑тье ’шматкі, абрыўкі’, ’лахман, старое, паношанае або падранае адзенне’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг.; паўд.-усх., КЭС), ’анучы, старызна’ (Яўс.). Да лохмат (гл.). Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑ьje: рус. лохмотья, укр. лахмі́ття, лахми́тє ’лахманы, манаткі’.

*Лахну́ць, лохнуты ’расці ў сцябло (а не ў клубень) — аб бульбе’ (Клім.). Дзеяслоў на ‑nę‑ ад laxaії > лахаць© (гл.).

Лахня́ ’неахайны чалавек’ (гродз., Сл. паўн.-зах.). Відавочна, гэта семантычны перанос з лахня ’бадзяга’. Да лахацьі (гл.). Аб суф. ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58.

Лахо́нікі (мн.) ’булачкі з бульбы і грэцкай мукі’ (петр., IĮJ;пал.). Няясна. Магчыма, сапсаванае лакомікі ’нешта смачнае’ (< рус. лакомки).

Ла́хта1 ’чалавек, які хутка і без толку гаворыць’ (нясв., Жд. 2), ’дзяўчына-падлетак, якая бегае па хатах, а за работу не бярэцца’, лёгкая сучка, якая ганяе зайцоў’ (КЭС, лаг.), ’балбатуха, пляткарка’ (в.-дзв., Шатал.; карэліц., Нар. словатв., Сл. паўн.-зах.), лахта ’тс’ (слонім., Шатал.). Да лах‑ таць < лахаць© (гл.).

Ла́хта2 ’жанчына, якая апранаецца абы-як’ (клец., Нар. лекс.) — у выніку семантычнага пераносу з лахты ’зношанае, бруднае адзенне’, ’неакуратны, неахайны’. Параўн. такі ж пераход у лахудачка > лахудра. Генетычна роднаснае — рус. паўн.-дзвін. лахта ’гультайка, неахайная’, а таксама перм. лахто‑ виналастовина) ’акравак, кавалачак матэрыялу’.

Лахтадры́на ’нячыстае і зношанае адзенне’, ’жанчына, якая апранаецца абы-як’ (клец., Нар. лекс.) — кантамінацыя лексем лахта(ніна) і лахудра(‑ына).

Лахта́н ’верхняя адзежына (пінжак, паліто і г. д.), звычайна старая’ (слова ўжываецца з адценнем пагардлівасці) (міёр., М. Н. Крыўко, вусн. паведамл.). У выніку метатэзы з халтин ’тс’ (гл.), якое з польск. chałat ’балахон, паношанае адзенне’+ суф. ‑ан (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 147).

Лахтані́на, льхтаніна, лъхтъшна, хълтъмна ’верхняя адзежына’ (міёр., Нар. словатв.). Да лахтан, халтан (гл.).

Ла́хтаць ’хадзіць, бегаць, штосьці шукаючы і доўга не затрымліваючыся на адным месцы’ (міёр., Нар. лекс.; полац., П. Садоўскі, вусн. паведамл.). Да лахаць© (гл.).

Лахтачы́на ’паніжанае месца’ (слонім., КЭС). Відавочна, лагтачына. Узнікла шляхам кантамінацыі лексем лагчына і лссгачына (гл.).