Адту́ліна (КТС, БРС), адтуліць ’адкрыць’ — адтуліна ’дзірка’. Гл. туліць.
Адту́ль, ст.-бел. оттуль (1347) (Нас. гіст.). Гл. адкуль.
Адува́нчык ’Leontodon taraxacum’ (Кіс., Бейл.) да дуць (гл.).
Адука́цыя (Нас., Яруш., БРС, Гарэц.), адукаваны (Нас., БРС, Гарэц.), адукаванне (Нас.), едукацыя (Шпіл.), адукаваць (Шат.), едукаваться (Шпіл.) < польск. edukować, edukacja < лац. duco, ducere ’весці’.
Аду́лаваты ’сутулаваты, азызлы’ (Нас.). Кантамінацыйная форма, гл. адутлаватасць і сутулаваты. Не выключаны таксама балтыйскі ўплыў. Параўн. літ. dulė́ti, dùlti ’гніць, парахнець’, dū́lis, dūlỹs, dū́lià ’стары чалавек, спарахнелае дрэва’ (Урбуціс, Baltistica, V (I), 1969, 57).
Адутлава́тасць (БРС), адулават (Гарэц.), адулаваты ’азызлы’ (Бяльк., Касп.), рус. одутлый, одутловатый ад дуць (гл.).
Адха́кацца ’аддыхацца’ (Юрч.) да ха‑. Гукапераймальнае слова з экспрэсіўнай дзеяслоўнай к‑суфіксацыяй (параўн. букаць да бу‑ і г. д.), параўн. таксама адхукаць.
Адха́яць, адхаіць ’прывесці да прытомнасці, выратаваць’ (Шат., Бір., Нас., Бяльк.), отхайець (КСТ), адхаіць ’паздаравець’ (Яўс.), адхаіваць ’ачышчаць ад гразі’ (БРС) да хаіць (гл.).
Адхва́стаць ’адсцябаць, крэпка ўдарыцца’ (Шат., Юрч. Сін.). Гл. хвастаць.
Адхіна́ць ’адхіляць’ (Шат., Нас., БРС, Гарэц.), адхінуцца ’адхіліцца, адвярнуцца’ (Гарэц., Касп., Нас., Мядзв.), ’адлучыцца’ (Бір. дыс., КЭС), атхінуць ’адхіліць’ (Яруш.). Гл. абхінуць і адхіснуць.