Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Набі́рычыць ’насварыцца’ (мінск., Песні сямі вёсак). Параўн. абірычыць ’абстрыгчы, абабраць, абрэзаць’, што, відаць, да бірыч ’зборшчык дані’, адкуль і адпаведная «адмоўная» семантыка (прымус, сварка і да т. п.).

Набі́ты ’вопытны’ (БРС, Нас., ТС), параўн. набіты дурань ’закончаны дурань’ (Байк. і Некр., полац., Нар. лекс.). Да біць: набіць вока ’навучыцца нешта добра адрозніваць’ і пад., параўн. таксама чэш. мар. nabíjena šelma — пра чалавека «з вопытам», часта бітага і інш.

Набіўка (nabiŭka) ’прыстасаванне для ткання паясоў’ (ваўкав., Арх. Федар.), укр. гуцульск. на́бівка ’набіліцы’. Ад набіва́ць ’прыбіваць ніткі’, біць (гл.).

Набі́ць ’накалоць (дроў)’ (мядз., Нар. сл.). Ад біць ’калоць (дровы)’, параўн. тэрытарыяльнае размеркаванне біцца і калоцца ’бароцца (пра карову)’.

Набічкава́ць (nabiezkawat) ’напоўніць, наладаваць’ (ваўкав., Арх. Федар.). Гл. бічкавиць.

Наблажы́ць ’нарабіць глупства’ (Нас.). Да блажы́ць, благі́ ’кепскі, дрэнны’, параўн. з супрацьлеглым значэннем укр. наблажи́ти ’прынесці дабро’ (ад бла́го ’дабро’).

Наблі́жай ’бліжэй’, ’прыстойней, лепш’ (Нас.). Утворана пры дапамозе прэфікса на-, які мае градуальнае лексічнае значэнне ў адрозненне ад граматычных сродкаў выражэння градуальнасці (г. зн. ступеняў параўнання). Гл. наі.

Набліска́ць ’напырскаць, нападаць’ (ст.-дар., Нар. сл.). Гл. бліскаць ’пырскаць’.

Наблу́таць ’напутаць, наблытаць’ (Шат., Др.-Падб.). Гл. блытаць, блытаць.

Наблышы́ць ’навазіцца’ (Касп.). Гл. блышыць.