Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лату́шы ’лодарнічанне, гультайства’ (Бяльк.). Узнікла ў выніку кантамінацыі міёр. лататуй і рус. баклушы.

Ла́ты1 ’адзежа’ (Федар. 2) у выніку пераносу < ’старая адзежына’ (г. зн. ’з латкамі, палатаная’) < ла́та1 (гл.). Тое ж латы ’пасцельныя рэчы: коўдра, падушкі і інш.’ (бяроз., Выг.).

Ла́ты2 ’металічныя даспехі’ (ТСБМ). Да ла́та1 (гл. Мацэнаўэр, LF, 9, 191).

Ла́ты3 ’франтон’ (беш., ДАБМ). У выніку пераносу значэння латы ’жэрдкі’: на гэтай тэрыторыі франтоны робяць з тонкіх бярвенняў (а не з дошак), кладучы іх як сцяну аж да вільчыка.

Латы́галь ’прагаліна ў лесе’ — складанае слова: латы ’пустое, голае месца, на якім нічога не расце’, ’прагаліна’ (Жд. 1; в.-дзв., Шатал., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.) і галь (мяккае ‑ль пад уплывам голь) < :літ. galas, лат. gals ’канец’. Гл. таксама Фасмер (2, 523–524).

Латы́ззе ’рызманы’ (Ян.). У выніку кантамінацыі латы і рыззё ’рыззё’.

Латы́р ’камень, уплецены лыкам у колца з лазовага дубца, які служыць грузілам да невадоў’ (Мял.). Укр. латир, олатіір ’янтар’, ц.-рус. алатырь ’камень, які Спас паклаў у падмурак Сіёнскага храма’, ’камень, каля якога ўпала Галубіная кніга’ (Бракгауз і Ефрон, Энц. сл., 9, 116–117), рус. арханг., валаг., арл., вяц. латырь, латыр, ёнаўск. латар, арл. бел латый камень, рус. ватарь‑камень, алатырь‑камень. Узыходзіць да іран. *al ätar‑ ’белы-гаручы’, параўн. рус. кальку (з іран.) бел‑горюч і частковую бел‑атор (Мартынаў, Балт. слав. исслед., 1980, 24–25). Роднаснае са словам ватрушка (< cvatra ’агонь’).

Латы́ш1 ’прадстаўнік асноўнага насельніцтва Латвіі’ (ТСБМ), прым. латышскі (ТСБМ), латыські (Касп.). Укр. лати́ш, рус. латы́ш, польск. łotysz, чэш. Lolyš. У бел. і ўкр. антрапаніміі сустракаюцца асновы з ла‑ і ло‑. Узыходзіць да лат. latvieši ’латышы’ (< latvietis), літ. lãtvis, якія паходзяць ад назвы р. Late (Мікала, Slavia, 15, 162; Фасмер, 2, 466).

Латы́ш2 ’вялікі збан з адной ручкай’ (Сл. паўн.-зах.). Да этноніма латыш (відавочна, форма збана пашырылася з Латвіі). Параўн. назву касы літоўка (гл.).

Латэрны ’гаваркі’ (іўеў., Сцяшк.) — семантычна роднаснае з лат. later et ’балбатаць, малоць’.